Хасы́н () — рака ў Хасынскім і Ольскім раёнах Магаданскай вобласці Расіі, левы прыток ракі Армані.
Сваю назву рака атрымала ад эвенскага слова «Хэсэн», што азначае статак (па іншай версіі — вуглісты сланец). Хасын цячэ ў мерыдыянальным напрамку ад Ахоцка-Калымскага водападзелу да Ахоцкага мора, даўжыня — 115 км, плошча яе вадазбору — 3090 км². Замярзае ў канцы кастрычніка, адкрываецца ў маі. Жыўленне снегавое і дажджавое, вялікая колькасць парогаў. Рака несуднаходная на ўсім працягу, маюцца турыстычныя маршруты (сплаў на гумавых лодках), багатая рыбай, галоўным чынам, розных відаў ласасёвых — прэснаводных і прахадных (заходзяць на нераст).
Паводле даных назіранняў з 1941 па 1988 гады сярэднегадавы расход вады за 67 км ад вусця складае 8,77 м³/с, максімальны расход прыпадае на чэрвень, мінімальны — на сакавік.
Катэгорыя:Рэкі Магаданскай вобласці Катэгорыя:Басейн Ахоцкага мора