Партыя рабочай справы (ПРС)  — трацкісцкая палітычная партыя Бразіліі. Арыгінальная назва , скарочана — PCO.

Вытокі стварэння партыі ўзыходзяць да 1978 года, калі была ўтворана арганізацыя «Бразільская трацкісцкая тэндэнцыя» (, TTB). У 1980 годзе TTB увайшла ў склад Партыі працоўных. Фактычна Партыя рабочай справы ўтварылася ў 1995 годзе, пасля таго, як у 1990—1991 гадах некаторыя члены Партыі працоўных пакінулі яе з-за палітычных рознагалоссяў. ПРС прытрымліваецца трацкісцкай накіраванасці. Партыя яшчэ не мела прадстаўнікоў у бразільскім Нацыянальным кангрэсе.

Спасылкі www.pco.org.br — афіцыйны сайт

Катэгорыя:Палітычныя партыі Бразіліі Катэгорыя:Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1995 годзе Катэгорыя:Камуністычныя партыі Бразіліі