ГлазетЛазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171. ( — «бліскучы») — разнавіднасць парчы, тканіна з шаўковай асновай і металічным утком срэбнага колеру.
Глазет ткалі гладкім і ўзорыстым, расшывалі каляровымі шаўкамі. Дарагі глазет выпускалі з сапраўднай срэбнай ніткай — расплясканым дротам. Пазней для асновы выкарыстоўвалі таксама баваўняную і ваўняную нітку. За кошт розных колераў ніткі асновы, якая праглядалася на згінах, глазет быў не толькі срэбным, але і іншых адценняў: белага, блакітнага, зялёнага, бэзавага. У «Страшнай ночы» ў А. П. Чэхава глазет ружовы. У XVIII стагоддзі ў Расіі парадную вопратку з глазету насілі як мужчыны, так і жанчыны. У «Капітанскай дачцэ» А. С. Пушкіна ў глазетавым кафтане выступае дырэктар мытні, румяны дзядок.
Да XIX стагоддзя ў Расіі канчаткова наладзілі вытворчасць глазету і іншых парчовых тканін, прычым рускія парчы маглі смела канкураваць са знакамітай Ліёнскай вытворчасцю, але сам глазет да гэтага часу ўжо заставаўся запатрабаваным толькі ў праваслаўнай царквы і літургічным уборы святароў. Для гэтых мэтаў глазет выконваўся ў тэхніцы вышыўкі і «брака́», а суцэльнаметалічны ўток змяніла фольга на ніткавай аснове, якая імітуе яго. З такога глазету прыватныя асобы і манастыры заказвалі паднашэнні (дары) для царквы: для духавенства, разнастайныя аеры, заслоны і надмагільныя пакровы.
Літаратура Андреева Р. П. Глазет // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 146. — ISBN 5-86617-030-2. Беловинский Л. В. Глазет // Иллюстрированный энциклопедический историко-бытовой словарь русского народа. XVIII — начало XIX в. / под ред. Н. Ерёминой. — М.: Эксмо, 2007. — С. 128. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-699-24458-4.
Катэгорыя:Парча