Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр пульманалогіі і фтызіятрыі (РНПЦ ПіФ) — навукова-практычны цэнтр Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Размешчаны ў Мінску па Даўгінаўскім тракце, 157.
Гісторыя Заснаваны ў 1928 годзе ў Менску як Беларускі навукова-даследчы інстытут туберкулёзу па ініцыятыве фтызіятра Хаіма Маршака, які яго ўзначальваў у 1928—1941 і ў 1944—1958 гадах. У Вялікую Айчынную вайну эвакуіраваны ў Нова-Беліцу (г. Гомель). 3 1944 года ў Мінску, з 1972 года ў пасёлку Навінкі Мінскага раёна. 3 1988 года Навукова-даследчы інстытут пульманалогіі і фтызіятрыі. З 2009 года — Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр пульманалогіі і фтызіятрыі.
Кірункі даследаванняў Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў: распрацоўка спосабаў дыягностыкі туберкулёзу і павышэння эфектыўнасці лячэння дэструкцыйных працэсаў ва ўмовах пагаршэння радыеэкалагічнага стану пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС; распрацоўка новых метадаў прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння неспецыфічных пашкоджанняў органаў дыхання; вывучэнне асаблівасцей праяўлення пазалёгачнага туберкулёзу і распрацоўка эфектыўных метадаў лячэння.
Структура У складзе інстытута 5 навукова-даследчы аддзелаў, у т.л. імунамарфалагічных даследаванняў; лабараторыі, 8 разнапрофільных клінічных аддзяленняў, дыспансернае і дапаможнае аддзяленні. На базе НДІ працуе кафедра туберкулёзу і дзіцячага туберкулёзу Мінскага медыцынскага інстытута.
Дырэктары Міхаіл Мікалаевіч Ламака (1957—1992) Генадзь Львовіч Гурэвіч Алена Мікалаеўна Краткова (з 2024)
Літаратура
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:1928 год у Мінску Катэгорыя:Рэспубліканскія навукова-практычныя цэнтры Беларусі Катэгорыя:Даўгінаўскі тракт (Мінск) Катэгорыя:Пульманалогія Катэгорыя:Фтызіятрыя