Мікрахвалевая хімія — раздзел хіміі высокіх энергій, які вывучае прымяненне мікрахвалевага выпраменьвання для ўздзеяння на працяканне хімічных рэакцый.

Мікрахвалі дзейнічаюць як высокачастотныя электрычныя палі і, як правіла, награваюць любы матэрыял, які змяшчае рухомыя электрычныя зарады, напрыклад, палярныя малекулы ў растваральніку або правадзячыя іоны ў цвёрдым целе. Палярныя растваральнікі награваюцца, калі малекулы іх кампанентаў вымушаныя круціцца разам з полем і губляць энергію пры сутыкненнях. Паўправадніковыя і праводзячыя матэрыялы награваюцца, калі іоны або электроны ў іх утвараюць электрычны ток, і энергія губляецца з-за электрычнага супраціўлення матэрыялу. Мікрахвалевы нагрэў у лабараторыі пачаў атрымліваць шырокае прызнанне ў канцы 1980-х гадоў, хоць выкарыстанне мікрахвалевага нагрэву ў хімічнай мадыфікацыі можна прасачыць нават з 1950-х гадоў.

Літаратура Hayes Brittany L. Microwave Synthesis: Chemistry at the Speed of Light. — Cem Corp. — 2002. — 296 p.  ISBN 978-0972222907 Keglevich G. Milestones in Microwave Chemistry. — Springer.- 2016. — 122 p.  ISBN 978-3319306315 Bandyopadhyay D. Advances in microwave chemistry. New directions in organic and biological chemistry. — CRC Press. — 2019. — 535 p.  ISBN 978-0815375197 Huang K. Dynamics in Microwave Chemistry. — Springer. — 2021. — 169 p.  ISBN 978-9811596544

Катэгорыя:Раздзелы хіміі Катэгорыя:Хімія высокіх энергій