Мікалай Рыгоравіч Круцько (, г. Ніжын, Чарнігаўская вобласць, Украіна — ) — савецкі філосаф, гісторык. Доктар філасофскіх навук (1971), кандыдат гістарычных навук (1959), прафесар (1971).
Біяграфія Скончыў Нежынскі педагагічны інстытут імя М. В. Гогаля (філалагічны факультэт, 1941).
Працаваў у Ваенна-марскім флоце СССР (1941—1960, з 1948 — Балтыйскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча, выкладчык кафедры марксізму-ленінізму), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1960, дацэнт кафедры гісторыі КПСС, з 1964 — кафедры навуковага камунізму, у 1964—1977 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: праблемы дэмакратыі; праблемы міжнароднага рабочага і камуністычнага руху; сусветны рэвалюцыйны працэс.
Узнагароды Ордэн Чырвонай Зоркі (1956) і інш.
Бібліяграфія Место и роль современных демократических движений в борьбе за переход к социализму развитых капиталистических стран : автореферат диссертации… доктора философских наук : 09.621 / Н. Г. Крутько. — Минск, 1970. Коммунистическая партия Советского Союза в борьбе за укрепление и развитие морально-политических источников могущества социалистического государства (1939 — июнь 1941 гг.) : автореферат диссертации … кандидата исторических наук / Н. Г. Крутько. — Минск, 1958.
Літаратура
Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Гісторыкі СССР