Франчэска Дурантэ (; 1684—1755) — італьянскі кампазітар.

Біяграфія Нарадзіўся 31 сакавіка 1684 года ў Фратамаджорэ, каля Неапаля. Музыцы вучыўся ў свайго дзядзькі Анджэла Дурантэ, які быў рэктарам кансерваторыі «Сан-Анафрыа», затым у Н. Фага, М. Маркеці і А. Скарлаці.

З 1710 года выкладаў у кансерваторыі «Сан-Анофрыа», быў дырэктарам кансерваторый «Дзеі паверы ды Джэзу Крыста» (1728—1738), «Санта-Марыя ды Ларэта» (1742—1745).

Сярод яго вучняў — Дж. Пергалезі, Н. Пічыні, А. Сакіні, Ф. Фенаролі, Э. Дуні, Т. Траэта, П. Гульельмі, Дж. Паізіела, В. Л. Чампі. У 1745 годзе стаў дырэктарам «Сан-Анофрыа» і кіраваў ёй да смерці. Быў жанаты тры разы. Памёр 13 жніўня 1755 года ў Неапалі.

Катэгорыя:Кампазітары Італіі Катэгорыя:Кампазітары эпохі барока Катэгорыя:Кампазітары XVIII стагоддзя