Прэмія імя Л. Александроўскай — тэатральная прэмія Беларусі. Заснавана ў 1992 годзе Міністэрствам культуры Беларусі і Беларускім саюзам тэатральных дзеячаў. Прысуджаецца раз у 2 гады артыстам і пастаноўшчыкам спектакляў музычных тэатраў за яркія творчыя дасягненні ў беларускім тэатральным мастацтве. Названа ў гонар беларускай опернай спявачкі Ларысы Александроўскай, Народнай артысткі БССР і СССР.
Спіс узнагароджаных 1992: Н. Гайда 1994: А. Ранцанц 1996: Група салістаў балета «Страсці» (С. Гарбунова, У. Далгіх, Г. Душкевіч, В. Захараў, Р. Мінін. Е. Фадзеева, Т. Шаметавец) 1997: Н. Руднева 1999: Э. Пелагейчанка 2001: Т. Глаголева
Літаратура
Катэгорыя:1992 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1992 годзе Катэгорыя:1992 год у культуры і мастацтве Катэгорыя:Беларускі саюз тэатральных дзеячаў Катэгорыя:Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь