Прэмія імя І. Буйніцкага — тэатральная прэмія Беларусі. Заснавана ў 1992 годзе Міністэрствам культуры Беларусі і Беларускім саюзам тэатральных дзеячаў. Прысуджаецца раз у 2 гады артыстам драматычнага тэатраў за яркія творчыя дасягненні ў беларускім тэатральным мастацтве. Названа ў гонар беларускага акцёра і стваральніка нацыянальнага прафесійнага тэатра Ігната Буйніцкага.
Спіс узнагароджаных 1992: Р. Янкоўскі 1994: А. Клімава 1996: І. Забара 1997: Т. Кокштыс 1999: С. Журавель 2001: М. Кірычэнка
Літаратура
Катэгорыя:1992 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1992 годзе Катэгорыя:1992 год у культуры і мастацтве Катэгорыя:Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Беларускі саюз тэатральных дзеячаў