Алена Іванаўна Яновіч (, Гомель — , Мінск) — беларускі мовазнавец, спецыяліст у галіне рускага і беларускага мовазнаўства. Доктар філалагічных навук (1984), прафесар (1987).
Біяграфія Скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (1955), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1960).
Працавала ў Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР (1958—1968, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1968, прафесар кафедры рускай мовы).
Навуковыя інтарэсы: гістарычнае і сучаснае словаўтварэнне беларускай і рускай моў; гісторыя мовазнаўства; параўнальна-гістарычнае мовазнаўства; лінгвастылістыка старабеларускіх помнікаў; кагнітыўная і камунікатыўная лінгвістыка.
Пайшла з жыцця 4 мая 2023 г. у Мінску.
Узнагароды Медаль Францыска Скарыны, знак «Выдатнік адукацыі» і інш.
Літаратура
Янович Елена Ивановна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 723. Яновіч Алена Іванаўна // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 329. Елена Ивановна Янович // Веснік БДУ. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — Мінск, 2013. — № 3. — С. 92—93. Елена Ивановна Янович / Л. Г. Мощенская // Веснік БДУ. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — Мінск, 2008. — № 1. — С. 91—92.
Катэгорыя:Мовазнаўцы СССР Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі