«Жанна д’Арк» () — опера ў трох актах Джузэпэ Вердзі, прэм'ера якой адбылася 15 лютага 1845 года ў тэатры Ла Скала ў Мілане. У аснову лібрэта пакладзена драма «Арлеанская дзева» Фрыдрыха Шылера і падзеі з жыцця Жаны д’Арк.
Персанажы Жанна д’Арк (сапрана) Карл VII, кароль Францыі (тэнар) Джон Талбат, англійскі камандзір (бас) Джакама, бацька Жанны (барытон) Дэліл, французскі афіцэр (тэнар) Французскі народ, французскія афіцэры, англійскія салдаты, дэманы і анёлы (хор)
Сюжэт Пралог 1 сцэна: вялікая зала замка, 1429 год, Стагадовая вайна Сітуацыя, у якой апынуліся арманьякі здаецца бязвыхаднай: Арлеан, горад, у якім пражывае каралеўская дынастыя, абложаны англійскімі салдатамі і вось-вось падзе. Народнае апалчэнне вёскі і насельнікі замка праклінаюць англічан. Кароль Карл VII выступае перад народам і аб'яўляе аб сваім сыходзе. Ён абгрунтоўвае гэта тым, што яму прысніўся сон, у якім яму прапанавалі скласці яго шлем і меч у дакладна паказаным месцы - у самым цэнтры лесу пад дубам, а побач - выява Дзевы Марыі, - каб выратаваць Францыю. Калі ён даведаецца, што падобнае месца ёсць непадалёк ад вёскі, ён жадае неадкладна адправіцца туды, аднак народ утрымлівае яго ад гэтага неабдуманага ўчынку, бо ў тым самым месцы пануе зло. Але насуперак гэтаму Карл сыходзіць у лес.
2 сцэна: ноччу ў лесе каля вёскі Капліца на скале побач з царквой, пад ёй - каменная лава. Неба цёмнае і неспакойнае. Жак адзін, ён напалоханы тым, што Жана часта спіць падчас начных бур пад гэтай хвояй, таму яна нібы звязана са злымі сіламі. І зараз ён, жадаючы даведацца праўду, схаваўся ў дупле. Жанна з'яўляецца на сцэне і становіцца на калені перад капліцай. Яна шчыра верыць у тое, што яна абрана выратаваць Францыю, аднак яна сумняваецца, што груз гэтай божай ласкі ёй па сілах. На сцэне з'яўляецца Карл. Ён разумее, што патрапіў туды, куды імкнуўся, кладзе свае шлем і меч і пачынае маліцца. Гучыць хор злых і добрых духаў, які чутны толькі для Жаны. Дэманы насміхаюцца над Жанай, у той час як анёлы нагадваюць ёй аб яе місіі. Як толькі Жана заўважае Карла, яна адразу пазнае ў ім караля і яўляецца яму як будучая абаронца Арлеана. Карл бачыць у яе поглядзе божае полымя. Абодва сыходзяць са сцэны ўжо больш абнадзееныя. Але Жак, які стаў сведкам гэтай сцэны, думае, што ён ведае праўду: Жанна з вар'яцкай любові да караля дазволіла дэманам авалодаць яе сэрцам.
Дзея І 1 сцэна: лагер англійскіх войскаў недзе ў полі, у аддаленні бачны горад Рэймс Салдаты патрабуюць у свайго камандзіра Талбата трубіць адступленне і адпраўляцца ў Англію, бо Арлеан для іх страчаны і шматлікія адважныя салдаты загінулі пад яго сценамі. З'яўляецца Жак, яго душа ў замяшанні. Ён тлумачыць, што мог бы дапамагчы паланіць віноўнікаў паражэння англійскага войска. На пытанне, хто ён, уласна, такі, Жак адказвае, што ён, хоць і француз, але яго радзіма, у першую чаргу, - гэта яго гонар у яго сэрцы. І так як кароль Карл расчараваў яго, ён хоча пазмагацца разам з англічанамі супраць нявартага кароны бязбожніка. Гэта зноў акрыліла англічан, і яны абвясцілі, што спаляць сваіх ворагаў на палаючых вогнішчах адплаты. У Жаку зноў прачынаюцца бацькаўскія пачуцці, ён аплаквае сваю дачку. Але, у рэшце англійскія салдаты разам з Талбатам і Жакам адпраўляюцца ў шлях, каб адпомсціць французскаму каралю.
2 сцэна: сад у сценах Рэймса Жанна адна. Яна ведае, што яе місія выканана, але тым не менш яе пераследуюць адчуванні, да якіх яна не жадае прыслухоўвацца. У замяшанні пачуццяў яна прымае канчатковае рашэнне вяртацца дадому. З'яўляецца Карл. Ён не разумее, чаму Жанна хоча яго пакінуць - бо ён яе любіць. Пакуль Жанна застаецца пры сваім рашэнні вярнуцца на радзіму, але яна прызнае ў сабе каханне да Карла і адчыняецца яму. І ў гэты момант яна зноў чуе галасы анёлаў, якія асцерагаюць яе давяраць зманлівым пачуццям. Перад ёй з'яўляецца выява бацькі і яна чуе яго голас: «Памры, няверная!». Тут з'яўляецца Дэліл з атрадам салдат, каб правесці караля на каранацыю. Жанна павінна суправаджаць караля. Яна ідзе побач з Карлам, які распісвае яе будучыню ў яркіх фарбах, аднак яна жадае толькі памерці чыстай і нявіннай на поле бітвы. У сваім далейшым жыцці яна бачыць толькі штодзённыя мукі. Яе пераконваюць у гэтым зноў толькі ёй чутныя галасы злых духаў.
Дзея ІІ Рэймс, плошча перад кафедральным саборам Народ радуецца маючай адбыцца каранацыі, і асабліва апявае сваю «збавіцельніцу» Жану. На сцэне з'яўляецца Жак. Ён канчаткова развітваецца са сваёй роляй айца і становіцца «Караючым полымем Хрыста Укрыжаванага». Пасля заканчэння цырымоніі каранацыі Жана хоча бегчы, але Карл выводзіць яе да народа, устае на вачах ва ўсіх перад ёй на калені і абвяшчае яе другой валадаркай Францыі пасля яго. У гэты момант з'яўляецца Жак і абвінавачвае Жану ў саюзе з дэманамі. Усе глыбока ўражаны. На трохразовае пытанне айца (перад імем Божым, бацькоў, а таксама яе маці) Жанна адказвае маўчаннем. І пасля трэцяга пытання раптам грыміць гром і зіхаціць маланка – зараз усё ўпэўненыя ў вінаватасці Жанны. Народ праклінае Жану і выганяе «ведзьму» з горада.
Дзея ІІІ Лагер англійскага войска, лесвіца, якая вядзе на вяршыню вежы, з якой відаць размешчанае непадалёк поле бітвы Жанна, закутая ў ланцугі, чакае сваёй кары. Ля падножжа вежы ўжо складзены вогнішча для яе спалення. Чутныя гукі бітвы і раздаецца крык: "Французы!". Жанна моліцца: яна кахала, але ёй хопіць і адзінага імгнення, каб зноў стаць чыстай перад Богам. Усе яе думкі і пачуцці звернуты толькі да яго. Жак, нябачны для Жаны, чуе яе малітву і ўсведамляе, наколькі няправільна і несправядліва ён паступіў са сваёй дачкой. І ён вызваляе яе - і яна кідаецца ў бітву. І вось англічане зрынуты, аднак Жана смяротна параненая. Яе нясуць на насілках і аплакваюць яе смерць. Ачнуўшыся на імгненне з забыцця, Жана ў трызненні пытаецца пра яе сцяг, які ёй нібы ўручыў Карл. У імгненне яе смерці нябёсы асвятляюцца тысячамі падаючых зорак.
Катэгорыя:Оперы на італьянскай мове Катэгорыя:Оперы Джузэпэ Вердзі Катэгорыя:Оперы па літаратурных творах Катэгорыя:Творы 1844 года