Мікалай Аляксандравіч Кавя́зін ( — ) — тэатральны рэжысёр, педагог, мастак. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1949).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Жлобін, у сям’і чыгуначніка. У 1905 годзе сям’я Кавязіных пераехала ў Мінск, дзе Мікалай скончыў школу і ў 1917 годзе паступіў у Мінскае камерцыйнае вучылішчаСвятлана Пятроўская Лёс, «пабудаваны» тэатрам // Газета «Культура», № 43 (1065) 27.10.2012 — 03.11.2012. З 1922 года акцёр і мастак у 2-й вандроўнай трупе Галоўпалітасветы. У 1920-х гадах працаваў у чыгуначнай школе Мінска настаўнікам малявання, кіраваў драматычным аматарскім калектывам у клубе імя Леніна і драматычным гуртком на таварнай станцыі. Арганізатар і мастацкі кіраўнік Тэатра юнага гледача БССР у 1931—1937 гадах. У 1938—1939 гадах Мікалай Кавязін на пасадзе мастацкага кіраўніка Полацкага калгасна-саўгаснага тэатра. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Кавязін служыў байцом на бронецягніку, удзельнічаў у дэсантных аперацыях.

З канца 1944 года Мікалай Кавязін прызначаны мастацкім кіраўніком Палескага абласнога тэатра імя Янкі Купалы, што аднавіў дзейнасць у Мазыры. З 1945 года года мастацкі кіраўнік Бабруйскага абласнога тэатра, з 1947 года — Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.

Творчасць Пастаноўкі Мікалая Кавязіна вызначаліся тэатральнасцю, глыбінёй раскрыцця сутнасці з’яў і характараў. Частку сваіх пастановак ён афармляў як мастак.

Сярод пастановак: «На штурм» Я. Маўра (1931); «Наш» М. Зныка (1932); «Ная» М. Зарэцкага (1936); «Мікола Гоман» В. Сташэўскага (1936); «Заложнікі» А. Кучара (1944); «Лісічкі» Л. Хелман (1946); «Сын» С. Паташова (1948); «Шчасце» паводле П. Паўленкі (1949); «Ракавая спадчына» Л. Шэйніна (1949); «На дне» М. Горкага (1950).

Літаратура

Нефёд В. И. Николай Ковязин: Жизнь и творчество / В. И. Нефёд. — Мн., 1990.

Спасылкі

Святлана Пятроўская Лёс, «пабудаваны» тэатрам // Газета «Культура», № 43 (1065) 27.10.2012 — 03.11.2012 г.

Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны