ЦЧ-3 «Слуцкае» — электрадэпо Мінскага метрапалітэна, каля жылых раёнаў Курасоўшчына і Сярова, на тэрыторыі былой аўтабазыhttps://realt.onliner.by/2022/08/24/kak-stroyat-tixie-stancii-tretej-vetki-metro. Адкрылася ў кастрычніку 2025 года. Прызначана для абслугоўвання Зеленалужскай лініі. З’езд у дэпо знаходзіцца за станцыяй Немаршанскі Сад. Да адкрыцця Слуцкага, Зеленалужскую лінію абслугоўвала Магілёўскае электрадэпо (Мінск).

Апісанне У склад дэпо ўваходзяць дзясяткі аб’ектаў, прызначаных для нармальнага функцыянавання «зялёнай» лініі метрапалітэна: адстойна-рамонтны корпус з майстэрнямі, пост электрычнай цэнтралізацыі, СТПд з кампрэсарнай, а таксама памяшканні для мыйкі і афарбоўкі цягнікоў. У комплексу таксама ўваходзяць складскія памяшканні, ачышчальныя збудаванні, спортпляцоўка і дзве аўтастаянкі на 36 і 24 машына-месцы для персаналу.

Крыніцы

Катэгорыя:Дэпо Мінскага метрапалітэна Катэгорыя:Зеленалужская лінія метро Катэгорыя:Мінскі метрапалітэн