Іван Пятровіч Чарнікевіч (нар. , в. Валосаўка, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі біяхімік. Доктар хімічных навук (1996), кандыдат біялагічных навук (1978), старшы навуковы супрацоўнік (1983), прафесар.
Біяграфія Скончыў Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Я. Купалы (спецыяьнасць «Біялогія і хімія», 1969).
Працаваў у Маскоўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя У. І. Леніна (1969—1971, стажор), Інстытуце біяхіміі НАН Беларусі (1972—1999, вядучы навуковы супрацоўнік, у 1989—1999 — загадчык лабараторыі прыкладной энзімалогіі і біятэхналогіі), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1999, медыка-дыягнастычны факультэт, кафедра агульнай і біяарганічнай хіміі, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: структурная арганізацыя бялковых малекул; атрыманне прэпаратаў пралангіраванага дзеяння для ферментнай тэрапіі і біяхімічнай дыягностыкі; распрацоўка тэхналогій сінтэза актыўных форм вітамінаў і іх выкарыстанне ў медыцыне.
Літаратура Ферментные системы биотрансформации активных форм витамина ВІ : (структура, свойства, регуляция) : автореферат диссертации … доктора химических наук : 03.00.04 / Черникевич Иван Петрович. ― Минск, 1996. Черникевич Иван Петрович // Заведующие кафедрами и профессора Гродненского государственного медицинского (института) университета (1958—2003). — Гродно, 2003. — C. 69—70. Черникевич Иван Петрович // Профессора и доктора наук Гродненского государственного медицинского университета. — Гродно, 2013. — С. 210. Черникевич Иван Петрович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 276.
Спасылкі Иван Петрович