Пе́мба () — каралавы востраў ва Усходняй Афрыцы, паміж 4°50' і 5°30' паўднёвай шыраты, за 50 км на поўнач ад Занзібара. Належыць Танзаніі, куды ўвайшла ў 1964 годзе разам з Занзібарам.

Даўжыня 75 км, шырыня 10 км, плошча 984 км². Вышыня да 99 м. Адасабляецца ад мацерыка пралівам Пемба. Клімат мусонны. Пераважае хмызняковая расліннасць. Вырошчваюцца гваздзіковае дрэва, какосавая пальма. Галоўныя гарады — Чакэ-Чакэ і Ветэ.

Літаратура Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 289. — 671 с. с илл.

Катэгорыя:Астравы Танзаніі Катэгорыя:Астравы Індыйскага акіяна