Пі́ца () — італьянская нацыянальная страва, круглы адкрыты пірог або корж (праснак) з памідорамі і расплаўленым сырам (звычайна, мацарэлай), куды залежна ад рэцэпту і густу могуць дадаваць розныя начынкі — мяса, вяндліну, салямі, морапрадукты, гародніну, садавіну, грыбы, зеляніну, аліўкі і іншае.
Некаторыя гатункі
Маргарыта Склад: пшанічная аснова (краст), сыр мацарэла, таматны соус.
Пепероні Склад: пшанічная аснова (краст), каўбаса пепероні, сыр мацарэла, таматны соус.
Гавайская Склад: пшанічная аснова (краст), ананасы, сыр, белы соус, морапрадукты і курыца.
Чатыры сезоны У адрозненне ад большасці піц, падзелена на чатыры часткі, у класічным варыянце, на адной чвэрці пакладзены грыбы (сімвалізуюць зіму), на другой — морапрадукты (вясна), на трэцім — кавалачкі шынкі і перцу (лета), на чацвёртай — памідоры і мацарэла (восень).
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Кухня ЗША
Катэгорыя:Ежа хуткага прыгатавання Катэгорыя:Італьянская кухня Катэгорыя:Вулічная ежа Катэгорыя:Стравы з сыру