ВірусБлакАда (VBA32) — антывіруснае праграмнае забеспячэнне, распрацаванае беларускай кампаніяй ТДА «ВірусБлакАда».
Сістэмныя патрабаванні Windows 2000 (SP4 і вышэй) / XP (SP2 і вышэй) / XP Professional x64 Windows Vista (32/64-біт) Працэсар Intel Pentium 300 МГц і вышэй (або эквівалентны) Intel Pentium 800 МГц і вышэй (або эквівалентны) Памяць 128 Мб 512 Мб Свабоднае месца на жорсткім дыску 50 Мб 50 Мб
Функцыі Праверка архіваў, створаных найболей ужывальнымі архіватарамі: RAR, ZIP, ARJ, TAR, GZIP, BZIP2, MS CAB. Апрацоўка і абясшкоджванне паведамленняў у паштовых базах Microsoft Outlook Express, Microsoft Outlook, The Bat!. Аўтаматычнае абнаўленне антывірусных баз і версій праграмы праз Інтэрнэт. Аўтаматычнае абнаўленне да новых версій без неабходнасці пераўсталёўкі. Выкарыстанне тэхналогіі «Deltapatching» для шматкратнага паніжэння аб’ёму інфармацыі, пампуемай з Інтэрнэту пры абнаўленні. Эўрыстычны аналізатар і тэхналогія распазнання вірусаў MalwareScopeТМ, якая значна падвышае эфектыўнасць барацьбы з новымі шкоднымі праграмамі. Ужыванне тэхналогіі SOTeCheck, якая пачынае работу пры малой актыўнасці камп’ютара, для паскарэння работы антывіруса. Эмулятар працэсара з дынамічнай трансляцыяй кода, які апрацоўвае паліморфныя, спакаваныя і зашыфраваныя вірусы, выкарыстоўваецца ў распакавальніку выкананых файлаў, апрацаваных праграмамі абароны кода ад даследавання і праграмамі-пакавальнікамі. Кантроль цэласнасці і аўтаматычная падмена пашкоджаных модуляў. Утыліта налады ўсталявальных пакетаў для працоўных станцый і файлавых сервераў. Утыліта аддаленай усталёўкі.
Вобласці ўжывання
Персанальны камп’ютар. Працоўныя станцыі ў сеціве. Файлавыя серверы. Паштовыя серверы пад UNIX-сістэмамі. Серверы Lotus Domino на платформах Microsoft Windows і UNIX. Інтэрнэт-шлюзы.
Спасылкі Афіцыйны сайт Праверка на вірусы он-лайн
Катэгорыя:Антывірусныя праграмы Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для Windows