Авідзій, Публій Авідзій Назон (; 43 да н.э. — 17/18) — антычны рымскі паэт эпохі прынцыпата. Аўтар шматлікіх любоўных лірычных элегій, пасланняў, а таксама твора «Метамарфозы».
Біяграфія Авідзій нарадзіўся ў горадзе Сульмона, у акрузе пелігнаў, нявелічкага народа сабельскага племені, якія жылі на ўсходзе ад Лацыума, у гарыстай частцы Сярэдняй Італіі. Месца і час свайго нараджэння Авідзій адзначае ў адной з сваіх «журботных элегій». Паэт паходзіў з заможнай сям'і, таму Авідзій атрымаў добрую адукацыю. Наведваючы ў Рыме школы вядомых настаўнікаў, Авідзій яшчэ з малых гадоў заўважыў у сябе цягу да паэзіі. Ён прызнаваў, што калі трэбы было пісаць прозай, з-пад яго пяра выходзілі вершы.
Па жаданню бацькі, Авідзій уладкаваўся на дзяржаўную працу, але, папрацаваўшы на некалькіх пасадах, вырашыў, што гэты занятак не для яго. Авідзій больш за ўсё любіў пісаць вершы. Па жаданню бацькоў ён рана ажаніўся, але і хутка ён разышоўся са сваёй жонкай. Другі шлюб таксама быў няўдалы і толькі з трэцяй жонкай, якая мела дачку ад першага шлюбу, ён пражыў доўга й, верагодна, у шчасці. Сваіх дзяцей у Авідзія не было.
Ён атрымаў адукацыю ў Рыме па рыторыцы пад кіраўніцтвам настаўнікаў Арэлія Фукса і Порцыя Латрона разам са сваім братам, які маў поспех у прамоўніцкім мастацтвеSeneca, Cont. 2.28 і 9.5.17. Ягоны бацька жадаў, каб Авідзій вучыўся рыторыцы ў адносінах да юрыдычнай практыцы. Аднак паводле словаў Сенекі Старэйшага, Авідзій як правіла выкарыстоўваў эмацыйны бок у рыторыцы, а не аргументаваны. Пасля смерці свайго брата ва ўзросце 20 гадоў, Авідзій адмовіўся ад навучання юрыспрудэнцыі і некаторы час паэт правёў у падарожжы ў Афіны, Малую Азію і Сіцылію, а па вяртанні пачаў дзейнасць на літаратурнай ніве. Сярод сяброў Авідзія былі такія вядомыя паэты, як то Гарацый і Праперцый. Сам Авідзій шкадаваў, што ранняя смерць Тыбула перашкодзіла ўсталяваць паміж імі блізкія адносіны і што Вергілія (які звычайна не жыў у Рыме) ён толькі бачыў. На восьмым годзе н.э. Аўгуст па неўсталяванай прычыне выслаў Аідыя ў горад Томы, дзе на дзевятым годзе жыцця ў высылцы ён сканаў. Лічыцца, што твор «Фасты» быў апублікаваны пасмяротна. Дзякуючы старажытнарымскаму паэту паўстала распасюджанае мужчынскае імя ў сучаснай Румыніі — Авідзіў. Акрамя таго ў горадзе Канстанца (сучаная назва горада Томы) была ўсталёвана статуя ў памяць пра выбітнага старажытнарымскага літаратара.
Творчасць thumb|160px|справа|Выданне «Навука кахання» 1644 года, Франкфурт-на-Майне Бліскучы паэтычны дэбют Авідзія звязаны з жанрам эратычнай элегіі, даволі распаўсюджаным у яго часы. У гэтым жанры адбіліся настроі сярэдніх слаёў грамадства, якія звярталіся ад грамадскай дзейнасці ў сферу асабістага жыцця. Паэт выкарыстоўваў творчасць сваіх папярэднікаў, аднак ён не быў толькі пераймальнікам, бо свае элегіі ён складаў у зусім іншай танальнасці, у гуллівай, часам легкадумнай, трактоўцы тэмы кахання. Публічныя дэкламацыі «Любоўных элегій» адразу прынеслі іхнаму аўтару ўсеагульнае прызнанне.
Першымі літаратурнымі досведамі Авідзія, за выключэннем тых, якія ён, па яго ўласных словах, аддаваў агню «для выпраўлення», былі «Гераіні» () і любоўныя элегіі. Нечакана элегіі атрымалі палітычную афарбоўку, калі паэт палемізаваў супраць тэндэнцый Актавіяна Аўгуста заканадаўчым шляхам аднавіць строгасць сямейных нораваў. Новую форму для варыяцыі элегіі паэт стварыў у зборніку «Гераіні», дзе ў выглядзе скаргаў міфічных гераіняў на сваіх палюбоўнікаў і мужоў, з якімі яны былі ў расстанні, па-майстэрску раскрываецца псіхалогія асобных гераіняў. Авідзій выкарыстоўваў дзеля напісана матэрыял з трагедыяў Еўрыпіда і твораў эліністычнай літаратуры і мастацтва, аднак мадэрнізуючы міфалагічныя вобразы, ён захаваў толькі традыцыйныя імёны і сітуацыі.
Яскравасць паэтычнай здольнасці Авідзія добра выказваецца ў «Гераінях», але найбольшую ўвагу рымскага грамадства ён звярнуў на сябе любоўнымі элегіямі, якія выйшлі, пад назвай «Каханне» (), спачатку ў пяці кнігах, але пасля, па выключэнню многіх твораў самім паэтам, склаўшымі тры кнігі з 49 вершамі. Гэтыя любоўныя элегіі, склад якіх у той ці іншай ступені, магчыма, грунтуецца на любоўных прыгодах, перажытых паэтам асабіста, звязаныя з выдуманым імем яго сяброўкі, Карыны, якое і прабразгала на ўвесь Рым, як пра гэта заяўляе сам паэт (). У гэтай даволі распаўсюджанай у рымскай літаратуры форме, якая ўжо мела сваіх класікаў, Авідзію атрымалася выявіць у поўнай сіле яскравую здольнасць, якая адразу зрабіла яго імя гучным і папулярным. Сканчаючы апошнюю з гэтых элегій, ён малюе сябе гэтак жа праславіўшым свой народ пэлігнаў, колькі Мантуя абавязана сваёй славай Вергілію, а Верона — Катулу. Бясспрэчна, паэтычнага таленту, вольнага, нязмушанага, бліскучага досціпа і трапнасці выказвання, у гэтых элегіях вельмі шмат, гэтак жа шмат дакладных жыццёвых назіранняў, увагі да дэталяў і версіфікатарскага таленту, для якога, відаць, не існавала ніякіх метрычных цяжкасцей.
«Навука кахання» Не меншы рэзананс выклікала і наступны твор паэта, пры падрыхтоўку якога ён абвяшчаў сваім чытачам яшчэ ў 18-й элегіі II кнігі і які ў рукапісах і выданнях Авідзія носіць назва «Навука кахання» (), а ў творах самога паэта — проста «Ars». Гэта дыдактычная паэма ў трох кнігах, напісаная, як і амаль усе творы Авідзія, элегічным памерам і ўтрымоўвае ў сабе навучанні, спачатку для мужчынаў, якімі сродкамі можна набываць і захоўваць за сабой жаночую любоў (1 і 2 кнігі), а потым для жанчын, як яны могуць прыцягваць да сябе мужчынаў і захоўваць іхнюю прыхільнасць. Сачыненне гэта, адрознае ў іншых выпадках вядомай нясціпласцю зместу, якую аўтар змушаны быў апраўдваць перад афіцыйнай мараллю той падставай, што пісаў свае настаўленні для вольнаадпушчэнцаў і чужаземак Рыма, на якіх патрабаванні аб строгасці паводзінаў не распаўсюджваліся. У літаратурным дачыненні твор цудоўна выкрывае сабой поўную сталасць таленту і руку майстра, якая ўмее адштукаваць кожную падрабязнасць і не стамляецца маляваць адну карціну за адной, з бляскам, цвёрдасцю і самавалоданнем. Напісаны гэты твор быў у 2—1 гадах да н.э., калі паэту было 41—42 гады.
Высылка thumb|180px|справа|Авідзій працы Антона фон Вернера Увосень 9 года Авідзій нечакана быў адпраўлены Аўгустам у высылку на берагі Чорнага мора, у дзікую краіну гетаў і сарматаў, і паселены ў горадзе Томы, які сёння мае назва Канстанца і размяшчаецца ў сучаснае Румыніі. Прычынамі гэтага суровага распараджэння Аўгуста ў адносінах да чалавека, які быў, па сувязях сваёй жонкі, блізкім да дома імператара, застаюцца невядомымі. Сам Авідзій няпэўна называе яе словам памылка, адмаўляючыся сказаць, у чым гэтая памылка складалася. Віна яго была, відавочна, занадта інтымнага характару і звязана з нанясеннем шкоды альбо гонару, ці годнасці, альбо спакою імператарскага дома; але ўсё здагадкі вучоных, з даўніх часоў спрабуючых разгадаць гэтую загадку, аказваюцца ў дадзеным выпадку адвольнымі. Адзіны прамень святла на гэтую цёмную гісторыю пралівае заява Авідзія, што ён быў міжвольным гледачом нейкага злачынства і яго грэх складаўся ў тым, што ў яго былі вочы. Іншая прычына апалы, аддаленая, але можа быць больш істотная, прама паказваецца самім паэтам: гэта - яго «дурная навука», гэта значыць «Ars amatoria», з-за якой яго вінавацілі як «настаўніка брудных пералюбаў». У адным са сваіх лістоў з Понта ён прызнаецца, што першай прычынай яго высылкі паслужылі менавіта яго «вершы».
У 1923 годзе навуковец Гартман прапанаваў тэорыю, якая мала на сёння мае прыхільнікаў вучоных лацінскай цывілізацыі — што Авідзій ніколі не пакідаў Рым, а ўсе яго высылкі з'яўляюцца вынікам яго багатага ўяўленне. Гэтая тэорыя была падтрымана і адкінута ў 1930 годзе, пераважна нідэрландскімі аўтараміH. Hofmann, «The unreality of Ovid’s Tomitan exile once again», Liverpool Classical Monthly 12.2 (1987), p. 23.A. W. J. Holleman, «Ovid’s exile», Liverpool Classical Monthly 10.3 (1985), p. 48.. У 1985 годзе даследаванні Фітана Браўна вылучаюць новыя аргументы на карысць гэтай тэорыіA. D. F. Brown, «The unreality of Ovid’s Tomitan exile», Liverpool Classical Monthly 10.2 (1985), p. 18–22.. Аднак і гэтыя даследаванні з'явіліся чыннікам спрэчак у навуковым асяроддзіCf. the summary provided by A. Alvar Ezquerra, «Exilio y elegía latina entre la Antigüedad y el Renacimiento» (Huelva, 1997), p. 23–24. Сярод прычын сцвярджэнняў Браўна маецца наступная, што выгнанне Авідзія вядома толькі з яго ўласных працах, за выключэннем «сумніўных» выказванняў Плінія Старэйшага і Стацыя, але ніякі іншы аўтар не ўзгадвае пра высылкі да IV стагоддзя.
«Смутак» Высылка на берагі Чорнага мора падала нагоду да цэлага шэрагу твораў, выкліканых выключна новым становішчам паэта. Сведчачы аб невычэрпнай сіле таленту Авідзія, яны носяць зусім іншы каларыт і ўяўляюць нам Авідзія зусім у іншым настроі, чым да напаткання яго катастрофы. Бліжэйшым вынікам гэтай катастрофы былі яго твор «Смутак» (), які ён пачаў пісаць яшчэ ў дарозе і працягваў на месцы высылкі на працягу трох гадоў, адлюстроўваючы сваё гаротнае становішча, жалячыся на лёс і імкнучыся схіліць Аўгуста да памілавання. Твор, цалкам адлюстроўваючы свой загаловак, выйшаў у пяці кнігах і быў звернуты ў асноўным да жонкі, некаторыя эпізоды — да дачкі і сябрам, а адна з іх, самая вялікая, складаючая другую кнігу — да Аўгуста. Яна вельмі цікавая не толькі ў сэнсе стаўлення паэта да асобы імператара, выстаўляючы яго веліч і подзвігі і зняважана просячы прабачэння сваім грахам, але і заяўляннем, што яго норавы зусім не такія благія, як пра гэта можна думаць, мяркуючы па змесце яго вершаў: наадварот, жыццё яго цнатлівае, а гарэзліва толькі яго муза — заява, якую пасля рабіў і Марцыял, у апраўданне зместу многіх з сваіх эпіграм. У гэтым жа творы прыводзіцца цэлы шэраг паэтаў грэчаскіх і рымскіх, на якіх юрлівае ўтрыманне іхных вершаў не наклікаюць ніякай кары, паказваецца таксама на рымскія мімічныя прадстаўленні, крайняя непрыстойнасць якіх сапраўды служыла школай распусты для ўсёй масы насельніцтва.
«Пантыйскія лісты» thumb|220px|справа|Авідзій у высылцы працы Ёна Тэадарэску thumb|220px|справа|Уільям Цёрнер. «Выгнанне Авідзія з Рыма». 1838 год «Пантыйскія лісты» пабачілі свет у чатырох кнігах, змест якіх быў адрасаваны Альбіновану і іншым асобам лістоў у сутнасці таксама, што і «Смутак», з той толькі розніцай, што параўнальна з апошнім «Пантыйскія лісты» выяўляюць прыкметнае падзенне таленту паэта. Гэта адчувалася і самім Авідзіем, які адкрыта прызнаецца ў адной з главаў, што, перачытваючы, ён саромеецца напісанага і тлумачыць слабасць сваіх вершаў тым, што заклікаемая ім муза не хоча ісці да грубых гетаў; выпраўляць жа напісанае — дадае ён — у яго не хапае сіл, бо для яго хворай душы цяжка ўсялякая напруга. Цытата з лістоў часта выкарыстоўваецца аўтарамі як просьба да чытача аб паблажлівасці. Цяжар становішча адбіўся, відавочна, на свабодзе духу паэта; сталае адчувальны прыгнёт неспрыяльнага становішча ўсё больш і больш назаляў палёт яго фантазіі. Адсюль стомная манатоннасць, якая, у спалучэнні з мінорных тонам вырабляе ў рэшце рэшт цяжкае ўражанне — уражанне гібелі першараднага таленту, пастаўленага ў бездапаможныя і ненатуральныя ўмовы і губляе сваю магутнасць нават у мове і вершаскладанні.
«Метамарфозы»