Астрашыцкая вуліца — вуліца ў мікрараёне Уручча Першамайскага раёна Мінска. Сваю назву атрымала ў гонар урочышча Астрошыца, якое калісьці знаходзілася на месцы мікрараёна Уручча.
Размяшчэнне Пачынаецца на скрыжаванні з праспектам Незалежнасці, заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Гінтаўта. Таксама перасякаецца з Гарадзецкай вуліцай. Ідзе паралельна вуліцам Уруцкай і Шафарнянскай.
Аб’екты Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «АРТ» Цэнтр падтрымкі дзяцей з аўтызмам
Грамадскі транспарт Па вуліцы пралягае шэраг аўтобусных (33, 86, 99, 113а, 113с, 135, 155) і тралейбусных (37, 42) маршрутаў. Паблізу ад вуліцы размешчана станцыя метро «Уручча».
Спасылкі
Острошицкая улица на geodzen.com
Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск)