Гарадзецкая вуліца — вуліца ў мікрараёне Уручча Першамайскага раёна Мінска. Паходжанне назвы спрэчнае: частка даследчыкаў лічыць, што вуліца атрымала назву ад урочышча Гарадзеі. Іншыя звязваюць яе імя з горадам Гарадзец ці вёскай, якая існавала на месцы мікрараёна, з такой назвай.

Размяшчэнне Пачынаецца ад скрыжавання з Уруцкай вуліцай, ідзе на паўднёвы захад. У раёне парка Уручча плаўна паварочвае на паўночны захад, заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Леанарда да Вінчы. Таксама перасякаецца з вуліцамі Астрашыцкай, Ложынскай, Шафарнянскай, Усіхсвяцкай і Гінтаўта.

Славутасці Па няцотным баку вуліцы ад скрыжавання з Шафарнянскай вуліцай да скрыжавання з Усіхсвяцкай вуліцай знаходзіцца парк Уручча.

Грамадскі транспарт Па вуліцы пралягае шэраг аўтобусных (99, 135) маршрутаў. Паблізу ад вуліцы размешчана станцыя метро «Уручча».

Спасылкі

Городецкая улица на geodzen.com

Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск)