Алейная вуліца — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска.

Размяшчэнне Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Ватуціна, заканчваецца скрыжаваннем з Севастопальскай вуліцай. Мяжуе з Севастопальскім паркам. Таксама перасякаецца з вуліцай Чайкоўскага. Ідзе паралельна вуліцы Кнорына.

Грамадскі транспарт Рух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае. Бліжэйшая станцыя метро — «Маскоўская».

Спасылкі

Аллейная улица на geodzen.com

Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск)