Багдан Андрэевіч Лукомскі (каля 1530 — ) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія З княжацкага роду Лукомскіх герба «Рох». Унук князя Івана Іванавіча. Часам пісаўся князем Шчыдуцкім. Разам з братам Балтазарам удзельнічаў у Інфлянцкай вайне 1558—1582 гадоў, у 1564—1571 гадах быў у маскоўскім палоне. Аршанскі суддзя земскі з 1579 года і маршалак з 1591 года.
Сям’я Малодшы сын Фрыдэрык (каля 1565—1611) -- падкаморы аршанскім (з 1600), адначасова староста крычаўскі (з 1602), кашталян мсціслаўскі (з 1610).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Багдан Андрэевіч