Мантыгірдавічы, Мантыгердавічы — шляхецкі род герба «Вадвіч». Родапачынальнік — літоўскі баярын Мантыгірд (Мантыгерд), намеснік полацкі ў 1396 годзе. Меў некалькі сыноў і пляменнікаў, з іх ад Наруша пайшоў род Нарушэвічаў. 3 прамых нашчадкаў Мантыгірда найбольш вядомыя:

Пётр (Петраш; каля 1390—1459), сын Мантыгірда. У час заключэння Гарадзельскай уніі 1413 разам з братамі і родзічамі прыняў герб «Вадвіч». Стараста падольскі ў 1418, маршалак надворны ў 1422—31, намеснік новагародскі ў 1431, маршалак земскі з 1434. Пётр Янавіч (мянушка Белы; каля 1440—99?), унук Пятра. Намеснік браслаўскі, маршалак надворны ў 1480—82, стараста луцкі, маршалак валынскі ў 1487, ваявода троцкі і маршалак земскі з 1491.

Літаратура

Boniecki A. Poczet rodów w Wielkiem Ksiastwie Litewskiem w XV i XVI wieku. Warszawa, 1887. S. 185—187; Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle roku 1413 // Lituana-Slavica Posznaniensia. Poznań, 1989. T. 3.