Крыштоф Канстанцін Пац ( — ) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў з магнацкага роду Пацаў герба «Газдава». Нарадзіўся ў сям’і Мікалая Андрэя Паца і Марыяны са Стадніцкіх.

Пісар вялікі літоўскі з 1710 года, кашталян полацкі, з 1724 года стараста ковенскі, пінскі і дудскі.

Сям’я Быў двойчы жанаты. У 1712 годзе першы раз ажаніўся з Тэрэзай Крысцінай з Сапегаў (пам. 1713), дачкой ваяводы троцкага і мсціслаўскага Ежы Станіслава Сапегі (каля 1668—1732) і Ізабелы Алены з Палубінскіх. Дзеці ад першага шлюбу:

Казімір (пам. да 1740), староста ковенскі.

У 1715 годзе другі раз ажаніўся з князёўной Барбарай з Агінскіх (пам. да 1725), дачкой ваяводы віцебскага, князя Марцыяна Міхаіла Агінскага (1672—1750), і Тэрэзы з Бжастоўскіх (пам. 1721). Дзеці ад другога шлюбу:

Тэрэза, у шлюбе з Міхалам Валадковічам; Разалія, жонка войскага ашмянскага Караля Сулістроўскага; Антоні Міхал Пац (пам. 1774), пісар вялікі літоўскі (1750), палкоўнік воска ВКЛ (1754), староста барцянскі.

Літаратура

Спасылкі

Крыштоф Канстанцін