Антоні Міхал Пац (? — люты ) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў з магнацкага роду Пацаў герба «Газдава». Нарадзіўся ў сям’і Крыштофа Канстанціна Паца і Марыяны са Стадніцкіх.

Пісар вялікі літоўскі з 1750 года, пасол на соймы з 1740 года. Служыў у войску ВКЛ, палкоўнік, рэгіментар (камандзір) дывізіі з 1760 года.

Прыхільнік вялікага гетмана літоўскага М. К. Радзівіла, у 1763 годзе перайшоў на бок групоўкі князёў Чартарыйскіх, прыхільнік кандыдатуры Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які і быў выбраны каралём у 1764 годзе; у 1767 годзе зноў перайшоў у лагер Радзівілаў.

Валодаў мястэчкам Езна (Троцкі павет), дзе збудаваў шыкоўны палац, маёнткамі Галоўчын, Княжыцы, Рафалаў у Аршанскім павеце, Канюхі ў Ваўкавыскім павеце.

Сям’я

14 лютага 1744 года ажаніўся з Тэрэзай Барбарай з Радзівілаў (1714—1780), дачкой ваяводы навагрудскага Мікалая Фаўсціна Радзівіла (1688—1746) і Барбары з Завішаў (1690—1762). Дзеці:

Юзэфа Пац, у шлюбе з сенатарам Царства Польскага Тамашам Ваўжэцкім; Ганна Пац, у шлюбе з падкаморым троцкім Стэфанам Дамінікам Ромерам; Міхаіл Пац (1754—1800), генерал-маёр (1783), староста ковенскі і барцянскі

Літаратура

Спасылкі

Антоні Міхал Катэгорыя:Палкоўнікі Рэчы Паспалітай