«Nürnberg» — беларускамоўны пост-панк гурт. Заснаваны ў 2016 годзе ў Мінску.https://vk.com/nurnberg_band Удзельнікамі з’яўляюцца Юрый Лугаўцоў (вакал, бас-гітара) і Алег Савуцін (гітара).

У звычайным жыцці Алег Савуцін працуе медыкамhttps://www.youtube.com/watch?v=C1ecSkRvfwo.

Гісторыя Удзельнікі гурта пазнаёміліся ў школе і ў асноўным выконвалі каверы. Аднак тэкст і музыка песні «Žorstka», былі напісаны яшчэ ў 2013 годзе, калі яны былі ў адзінаццатым класе. «Nürnberg» выступалі на фестывалях і канцэртах па ўсёй Беларусі, Польшчы, Расіі, Латвіі і Літвеhttps://www.last.fm/ru/music/Nürnberg/+wiki.

Першая дэма-версія была выпушчана ў жніўні 2017 года. У той час «Nürnberg» пачалі запісваць свой EP пад назвай «U nikudy», які быў выпушчаны 8 студзеня 2018 годаhttps://vk.com/nurnberg_band?w=wall-127560993_74, а 17 студзеня нямецкі лэйбл Squall Recordings выдаў рэліз і на касетахhttps://vk.com/wall-127560993_85. 5 лістапада 2018 года гурт выпусціў дэбютны альбом — «Skryvaj»https://vk.com/nurnberg_band?w=wall-127560993_370. 4 снежня альбом выйшаў на касетах: на нямецкім лэйбле Squall Records, а таксама амерыканскім Death Shadow Records. CD-дыскі былі выдадзеныя расійскім Sierpien Recordshttps://vk.com/wall-127560993_476.

Партал Tuzin FM назваў гурт Адкрыццём 2018 года.

20 красавіка 2020 года «Nürnberg» выпусцілі другі альбом, пад назвай «Paharda»https://vk.com/nurnberg_band?w=wall-127560993_1567. Запіс, звядзенне і майстарынг альбома ажыццяўляў Раман Камагорцаў, гітарыст калектыву «Molchat Doma». 15 студзеня 2021 года Death Shadow Records выдалі альбом на вінілеhttps://vk.com/wall-127560993_2196.

1 студзеня 2021 года, часопіс Eatmusic напісаў, што гэты пост-панк калектыў заслугоўвае ўвагіhttps://eatmusic.ru/intervyu-nurnberg/.

1 лютага 2023 «Nürnberg» выпусцілі свой EP у новым гучанні пад назвай «Ahida»https://vk.com/wall-127560993_3193.

Музычны стыль Удзельнікаў гурта натхняе шэрае наваколле і агульная стома. На думку Юрыя, яны не робяць чысты пост-панк і змешваюць яго з рознымі стылямі. Таксама, з яго слоў, на іх вельмі паўплывала нямецкая і польская новая хваля, савецкія гурты, у прыватнасці «Кино», брытанская «The Cure» і іншыяhttps://eatmusic.ru/intervyu-nurnberg/. Добра выказваюцца пра гурты «Петля Пристрастия», «Молчат Дома» і «Skroź». У пачатку вельмі часта выконвалі каверы песень «Akute».

Гурт спрабаваў знайсці барабаншчыка, аднак удзельнікам не спадабалася такое гучанне, замест гэтага яны выкарыстоўваюць драм машыну.

У назвах сваіх песень і альбомаў «Nürnberg» выкарыстоўваюць беларускую лацінку. Вокладку першага альбома ўпрыгожвае фатаграфія Анры-Карцье, які з’яўляецца адным з самых вядомых і ўплывовых фатографаў XX стагоддзя. Вокладка альбома «Paharda» выканана ў стылі супрэматызма.

Назва Назва гурта паходзіць ад горада Нюрнберг і звязана з гісторыяй каранацыі Вітаўта, вялікага князя Літоўскага. Прызначаная на 8 верасня 1430 цырымонія не адбылася, паколькі палякі не прапусцілі дэлегацыю, якая везла вырабленыя ў Нюрнбергу кароны Вітаўта і яго жонкі Ульяны. У кастрычніку ў Вільні, Ягайла прапаноўваў кампраміс, дапускаў каранацыю, з тым, каб пасля яго смерці карона караля літоўскага адыходзіла б да аднаго з сыноў Ягайлы. Апошнія лісты Вітаўта сведчаць аб тым, што ён згаджаўся на такое рашэнне. Аднак яго імкненне стаць каралём не ажыццявіліся: Вітаўт раптам памёр 27 кастрычніка 1430 г. у Троках.

Дыскаграфія Студыйныя альбомы

Skryvaj (2018) Paharda (2020) Adkaz (2024)

Міні-альбомы

Demo (2017) U nikudy (2018) Ahida (2023)

Сінглы

Mora (2019) Kachanne (2021) Kaniec (2022) Znajomstva (максі-сінгл, 2023)

Іншае

Paharda (Remixes) (2021) U nikudy (Demo, 2017) Skryvaj (Demo, 2018) Mora (Acoustic, 2019) Ahida (Remixes)(2023) EU Tour 2024 Live (канцэртны альбом, 2025)

Зноскі

Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2016 годзе Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта Катэгорыя:Музычныя калектывы Мінска