40-я агульнавайсковая армія — аб’яднанне (армія) Узброеных Сіл СССР. Уваходзіла ў склад абмежаванага кантынгенту савецкіх войск у Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан. Скарочанае найменне — 40 АА.

Гісторыя Сфарміравана 16 снежня 1979 года ў складзе Туркестанскай ваеннай акругі. Да лютага 1989 года актыўна ўдзельнічала ў Афганскай вайне. Неўзабаве пасля сыходу савецкіх войск з ДРА была расфармаванаобщевойсковая армия: история создания, состав, изменение структуры .

Склад Наземныя сілы У склад 40-й арміі ўваходзіліВолков А. (сост.) Командиры соединений и частей 40-й армии. — http://www.rsva-ural.ru/library/mbook.php?cid64;Королев В. Уроки войны в Афганистане 1979-1989 годов. — http://www.sdrvdv.org/node/159: 5-я гвардзейская мотастралковая дывізія: 12-ы гвардзейскі мотастралковы полк 101-ы мотастралковы полк 371-ы гвардзейскі мотастралковы полк 24-ы гвардзейскі танкавы полк 1060-ы артылерыйскі полк 1122-ы (раней 1008-ы) зенітна-артылерыйскі полк 650-ы гвардзейскі разведвальны батальён 68-ы гвардзейскі асобны інжынерна-сапёрны батальён 108-я мотастралковая дывізія: 177-ы мотастралковы полк 180-ы мотастралковы полк 181-ы мотастралковы полк 1074-ы артылерыйскі полк 1415-ы (пазней 1049-ы) зенітны ракетны полк 781-ы асобны разведвальны батальён (Баграм) 271-ы асобны інжынерна-сапёрны батальён 201-я мотастралковая дывізія: 122-і мотастралковы полк 149-ы гвардзейскі мотастралковы полк 395-ы мотастралковы полк 234-ы танкавы полк 998-ы артылерыйскі полк 990-ы зенітна-артылерыйскі полк 783-ы асобны разведвальны батальён 541-ы асобны інжынерна-сапёрны батальён 103-я гвардзейская паветрана-дэсантная дывізія: 317-ы гвардзейскі парашутна-дэсантны полк 350-ы гвардзейскі парашутна-дэсантны полк 357-ы гвардзейскі парашутна-дэсантны полк 1179-ы гвардзейскі артылерыйскі полк 62-і гвардзейскі асобны артылерыйскі батальён 130-ы гвардзейскі асобны інжынерна-сапёрны батальён 105-ы асобны зенітны ракетна-артылерыйскі батальён Асобныя брыгады і палкі: 56-я гвардзейская асобная дэсантна-штурмавая брыгада 66-я асобная мотастралковая брыгада / 106-ы мотастралковы полк 70-я гвардзейская асобная мотастралковая брыгада / 373-і гвардзейскі мотастралковы полк 191-ы асобны мотастралковы полк 345-ы гвардзейскі асобны парашутна-дэсантны полк 860-ы асобны мотастралковы полк 264-ы асобны полк спецыяльнага прызначэння (радыё- і радыётэхнічнай разведкі) 15-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння 22-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння 58-я асобная аўтамабільная брыгада / 159-я асобная дарожнабудаўнічая брыгада 59-я асобная брыгада матэрыяльнага забеспячэння 276-я асобная трубаправодная брыгада 278-я асобная дарожна-каменданцкая брыгада 28-ы артылерыйскі полк / рэактыўны артылерыйскі полк 45-ы асобны інжынерна-сапёрны полк 103-ы асобны полк сувязі

Авіяцыя 40-я армія была ўнікальным фарміраваннем: у яе мелася ўласная авіяцыя. ВПС 40-й арміі складаліся з двух авіяпалкоў і адной баявой эскадрыллі, змешанага авіяпалка, трох верталётных палкоў, верталётнага атрада і трох асобных верталётных эскадрылляў (усяго 60 баявых самалётаў, 19 транспартных самалётаў і 253 верталёта). Самалёты дзялілі базы ў Кабуле, Шындандзе, Баграме і Кандагары з часцямі афганскіх ВПС. 40-ю армію падтрымлівалі стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі, якія базаваліся ў Савецкім Саюзе.

Камандзіры У перыяд баявых дзеянняў у Афганістане армію ўзначальваліАлександр Колотило. ЛЕГЕНДАРНЫЕ КОМАНДУЮЩИЕ 40-Й ОБЩЕВОЙСКОВОЙ АРМИЕЙ // Красная звезда : газета. — Совместный проект с сайтом «Отвага». — 25 февраля 2016 г.: Генерал-палкоўнік Юрый Уладзіміравіч Тухарынаў (3.5.1927 — 20.12.1998) — камандуючы са снежня 1979 года па 23 верасня 1980-га. Генерал-лейтэнант Барыс Іванавіч Ткач (25.10.1935 — 24.10.2010) — камандуючы з 23 верасня 1980 года па 7 мая 1982-га. Генерал арміі Віктар Фёдаравіч Ермакоў (нар. 09.09.1935) — камандуючы з 7 мая 1982 года па 4 лістапада 1983-га. Генерал-палкоўнік Леанід Яўстаф’евіч Генералаў (3.5.1937 — 13.8.1991) — камандуючы з 4 лістапада 1983 года па 19 красавіка 1985-га. Генерал арміі Ігар Мікалаевіч Радзівонаў (1.12.1936 — 19.12.2014) — камандуючы з 19 красавіка 1985 года па 30 красавіка 1986-га. Герой Расійскай Федэрацыі генерал арміі Віктар Пятровіч Дубынін (1.2.1943 — 22.11.1992) — камандуючы з 30 красавіка 1986 года па 1 чэрвеня 1987-га. Герой Савецкага Саюза генерал-палкоўнік Барыс Усеваладавіч Громаў (нар. 07.11.1943) — камандуючы з 1 чэрвеня 1987 года па 15 лютага 1989-га.

Катэгорыя:Афганская вайна (1979—1989) Катэгорыя:Узброеныя сілы СССР Катэгорыя:Арміі Катэгорыя:З’явіліся ў 1979 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1989 годзе