Музей гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі — музей у Мінску, створаны для захавання і даследавання гісторыі і культуры беларускіх яўрэяў.

Музей быў заснаваны навукоўцамі-энтузіястамі ў красавіку 2002 года пры падтрымцы габрэяў Беларусі і Прадстаўніцтва Джойнта у Рэспубліцы БеларусьАбшчыны — сябры Фонду. Уключаны ў спіс музеяў МінскаМузей гісторыі і культуры яўрэяў БеларусіГабрэйскія абшчыны Беларусі . Тут сабрана больш за 10 тысяч экспанатаў, дакументаў, матэрыялаў і фатаграфій, якія ілюструюць шматвяковую гісторыю беларускіх габрэяўМинский еврейский общинный дом (МЕОД). Музей истории и культуры евреев БеларусиМ. Кузьміч. Нельга забыцца… .

Дырэктар музея з моманту заснавання — да красавіка 2012 года — кандыдат гістарычных навук Іна Паўлаўна Герасімава. З траўня 2012 года да лютага 2019 года дырэктарам музея быў Вадзім Мікалаевіч Акапян, а з сакавіка 2019 года да сакавіка 2021 годаВ. Рубинчик. Еврейское и рядом (2) — Юлія Міхайлаўна Мікалуцкая.

Выставы і экспазіцыі Толькі да 2012 года ў музеі было праведзена больш за 40 выставак, якія маюць навукова-даследчае значэннеСоюза белорусских еврейских общественных объединений и общин. Музей истории и культуры евреев Беларуси. Многія з іх упершыню экспанаваліся не толькі ў Беларусі, але і ў свеце — такія як «Чалавек і лёс», «Я — з гета», «Яўрэйскі супраціў у Беларусі. 1941—1944 гг.», «Яўрэйскі тэатр у Беларусі ў XX ст.», «Сінагогі Беларусі ўчора і сёння» (якая ўключае больш за 30 карцін Наліваева А. А.), выставы, прысвечаныя гісторыі Мінскага гета. Многія з іх дэманстраваліся не толькі ў Мінску, але і ў многіх беларускіх гарадах.

Выставы «Яўрэйскі тэатр у Беларусі» і «Яўрэйскія пісьменнікі ў творчасці мастака Лазара Рана»Расстраляная літаратура былі паказаны ў Маскве ў 2007—2010 гады па просьбе Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі па мастацтве.

Музей практыкуе перасоўныя выставы, якія праводзіліся ў Магілёве, Гомелі, Бабруйску8 кастрычніка 2010 года ў Бабруйску, Пінске і іншых гарадах.

Праграмы музея

Музей ажыццяўляе больш за 15 праграм навукова-даследчага, асветніцкага і адукацыйнага характару, якія ахопліваюць розныя тэмы гісторыі і культуры беларускіх яўрэяў з XVIII стагоддзя па сённяшні дзень. У іх бяруць удзел члены яўрэйскай абшчыны рэспублікі, навучэнцы і настаўнікі агульнаадукацыйных школ і ВНУ, выхадцы з Беларусі, якія жывуць у краінах СНД, Ізраіль, Ізраілі, ЗША, Германія, Германіі.

Найбольш важнымі з’яўляюцца праграмы, звязаныя з увекавечаннем памяці беларускіх яўрэяў, якія загінулі ў Халакост: «Захаваем у памяці твары…» — так называецца праграма, мэтай якой з’яўляецца збор фатаграфій і дакументаў тых, хто загінуў у гета, на франтах вайны, у партызанскіх атрадахМузей истории и культуры евреев Беларуси просит общественность оказать содействие в поиске мест гибели жертв Холокоста и в увековечении их памятиМузей истории и культуры евреев Белоруссии обращается за помощью. «Гісторыя гета гарадоў і мястэчак Беларусі». «Гісторыя сям’і — гісторыя народа». Гісторыя кожнай габрэйскай сям’і дазваляе ўзнавіць шматвяковую гісторыю беларускага габрэйства праз гісторыю канкрэтнай сям’і. «Праведнікі народаў свету» — праграма, якая дазваляе шукаць выратавальнікаў габрэяў і іх нашчадкаў для аднаўлення справядлівасці — прысваення звання «Праведнік сусвету Беларусі». Па ўяўленнях музея гэтае ганаровае званне атрымалі дзясяткі чалавек. «Гісторыя габрэйскіх абшчын гарадоў і мястэчак Беларусі». Гэтая праграма дазваляе захаваць для наступных пакаленняў гісторыю і сучаснае развіццё абшчыны беларускіх габрэяў. Іншыя праграмы: «Вялікія імёны» — збор і вывучэнне біяграфій і творчай спадчыны вядомых грамадска-палітычных дзеячаў, прадстаўнікоў культуры і мастацтва — выхадцаў з асяроддзя беларускага габрэйства. «Яўрэйскія жанчыны на пераломе эпох» — збор і вывучэнне біяграфій вядомых жанчын-габрэек, якія ўнеслі значны ўклад у эканоміку, палітыку, навуку і культуру Беларусі. «Яўрэйская культура і мастацтва яўрэяў Беларусі». У рамках гэтай праграмы музей даследуе і збірае матэрыялы, якія характарызуюць гістарычнае развіццё культурнай спадчыны беларускага яўрэйства. «Беларускія сінагогі і рабіны». «Яўрэйскі тэатр на ідыш у Беларусі». Гэтая праграма дазволіла сабраць вялікі і ўнікальны матэрыял, на аснове якога была арганізавана выстава, якая з поспехам прайшла ў Мінску і ў Маскве (у Дзяржаўнай бібліятэцы па мастацтве).

Супрацоўніцтва з іншымі музеямі Музей актыўна супрацоўнічае з многімі найбуйнейшымі рэспубліканскімі і замежнымі музеямі. Асабліва актыўнае супрацоўніцтва вядзецца з інстытутам Яд ва-Шэм у Іерусаліме. Пры каардынацыі музея за 2008—2010 гады было сабрана каля імёнаў габрэяў, забітых у гады Халакосту, для перадачы ў мемарыяла Яд ва-Шэм.

З «Музеем гісторыі яўрэяў Польшчы» (Варшава) вядзецца сумесная работа па вывучэнні культурнай спадчыны яўрэяў Беларусі.

Музей дапамагае іншым музеям Беларусі арганізоўваць экспазыцыі, прысьвечаныя гісторыі габрэяў Беларусі. Напрыклад, у музеі Мірскага замка пры актыўнай дапамозе музея была створана экспазіцыя, прысвечаная гета ў перыяд Другой сусветнай вайны, якое знаходзілася падчас Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі гэтага замка.

Навуковыя даследаванні Музей рэгулярна публікуе матэрыялы навуковых даследванняў. За гады яго існавання сумесна з рознымі навуковымі ўстановамі рэспублікі былі выдадзены 8 кніг, некаторыя з якіх перакладзены на нямецкую і англійскую мовы.

У кнізе «Праведнікі народаў сусвету Беларусі» (2003 год) упершыню былі прадстаўлены ўсе дадзеныя аб тых, хто ратаваў габрэяў у гады Катастрофы еўрапейскага яўрэйства. Спісы яўрэяў-партызан апублікаваны ў кнізе «Усталі мы плячом да пляча. Яўрэі ў партызанскім руху Беларусі. 1941—1944 гг.» (2005).

Вялікі рэзананс у чытачоў выклікала кніга «Калі словы крычаць і плачуць…», дзе апублікаваныя дзённікі 1943—1946 гадоў былых вязняў Мінскага гета, партызан — маці і дачкі Брук. Да 65-годдзя з дня знішчэння Мінскага гета выйшла кніга «Выжыць — подзвіг» (2008 год), у якой апублікаваны ўспаміны былых вязняў Мінскага гета і дакументы аб Мінскім гета з Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

У 2010 годзе сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь была выдадзена кніга дакументаў і матэрыялаў «Сведчаць каты. Знішчэнне яўрэяў на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў 1941—1944 гг.» У ёй прадстаўлены архіўныя дакументы аб знішчэнні яўрэяў і апублікаваны спіс месцаў масавых забойстваў яўрэяў на ўсёй тэрыторыі рэспублікі з указаннем колькасці забітых, даты расстрэлу і дакументальнай крыніцы, адкуль была ўзятая гэтая інфармацыя.

Узаемадзеянне з моладдзю Музэй праводзіць вялікую працу з настаўнікамі і навучэнцамі агульнаадукацыйных школ па тэме Халакосту і гісторыі габрэяў Беларусі. Сумесна з Грамадскім аб’яднаннем «Рэспубліканскі фонд „Халакост“» у 2003 і 2008 годзе былі праведзены рэспубліканскія конкурсы сярод настаўнікаў, навучэнцаў, студэнтаў і выкладчыкаў на тэму: «Халакост. Гісторыя і сучаснасць. Урокі талерантнасці», у якіх удзельнічала звыш 2000 чалавек з розных гарадоў і вёсак Беларусі.

Разам з моладдзю з розных яўрэйскіх арганізацый музей удзельнічае ў маладзёжных праграмах адукацыйна-асветніцкага характару.

Зноскі

Спасылкі Музей истории и культуры евреев Беларуси. Виртуальный тур A virtual tour of the Museum of the History and Culture of the Jews of Belarus

Катэгорыя:Музеі Мінска Катэгорыя:Яўрэі ў Беларусі Катэгорыя:Халакост у Беларусі