«Фантастычныя істоты: Таямніцы Дамблдора» () — фантастычная драма рэжысёра Дэвіда Ейтса, працяг фільма «Фантастычныя істоты: Злачынствы Грындэльвальда», дзеянне развіваецца ў тым жа свеце, што і серыі фільмаў пра Гары Потэра.
Прэм’ера фільма ў Вялікабрытаніі адбылася 8 красавіка 2022 года, у ЗША 15 красавіка 2022. У беларускі пракат фільм не выйшаў з-за байкоту буйных кінакампаній, звязанага з уварваннем Расіі ва Украіну.
Яшчэ два фільмы серыі «Фантастычныя істоты» знаходзяцца ў распрацоўцы.
Сюжэт Прафесар Альбус Дамблдор даведваецца, што магутны цёмны чараўнік Грындэльвальд плануе захапіць уладу над светам. Разумеючы, што не зможа спыніць яго ў адзіночку, Дамблдор просіць магазаолага Ньюта Скамандэра ўзначаліць каманду выдатных чараўнікоў і аднаго адважнага магла-пекара. Іх чакаюць неверагодна небяспечныя прыгоды, сустрэча са старымі і ўтаймаванне новых магічных істот і барацьба з прыхільнікамі Грындэльвальда, якіх становіцца ўсё больш.
У ролях Эдзі Рэдмэйн — Ньют Скамандэр Джуд Лоў — Альбус Дамблдор Кэтрын Вотэрстан — Парпенціна «Ціна» Гальдштэйн Дэн Фоглер — Якаб Кавальскі Элісан Судал — Квіні Гальдштэйн Эзра Мілер — Крыдэнс Бэрбоўн/Аўрэліюс Дамблдор Мадс Мікельсен — Гэлерт Грындэльвальд Калум Цёрнер — Тэзэюс Скамандэр — Юлалі Хікс Попі Корбі-Туч — Вінда Разье — Юсуф Кама — Банці — Аберфорт Дамблдор — Хельмут
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы ЗША 2022 года Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы 2022 года Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы ЗША Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы ЗША ў 3D Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі ў 3D Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Джэймс Ньютан Ховард Катэгорыя:Экранізацыі твораў Джаан Роўлінг Катэгорыя:Фільмы кампаніі Warner Bros. Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Heyday Films Катэгорыя:Фільмы IMAX Катэгорыя:Фільмы-сіквелы Катэгорыя:Фільмы-прыквелы