Дом па вуліцы Леніна, 24 — будынак у гістарычным цэнтры Пінска.

Пабудаваны ў 1922 годзе. Выкарыстоўваецца гандлёвымі прадпрыемствамі.

Архітэктура Аднапавярховы цагляны будынак вузкім тарцовым фасадам выходзіць у бок вуліцы. Завершаны пластычным шчытом мансардавага паверха. Прамавугольны ў плане, выцягнуты ў глыбіню двара, з боку якога знаходзяцца прыбудовы ўваходных тамбураў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Пінска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Пінска Катэгорыя:Вуліца Леніна (Пінск) Катэгорыя:1922 год у Заходняй Беларусі