Лапеэнранцка-Лахцкі тэхналагічны ўніверсітэт () — фінская дзяржаўная спецыялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з кампусамі ў гарадах Лапеэнранта і Лахты.
Агульная характарыстыка Універсітэт быў створаны ў 1969 годзе. Кампус універсітэта размешчаны на беразе возера Сайма — 4-га па велічыні возера ў Еўропе. Другі кампус універсітэта знаходзіцца ў Лахты. З 2014 года ўніверсітэт уваходзіць у 600 найлепшых універсітэтаў свету (рэйтынг Times Higher Education і QS). Ва ўніверсітэце маецца каля 1 000 супрацоўнікаў і 5 200 студэнтаў. Універсітэт мае некалькі міжнародна акрэдытаваных магістарскіх праграм. Універсітэт кіруецца дзяржавай і таксама фінансуецца цалкам дзяржавай.
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Лапеэнранта Катэгорыя:Лахты Катэгорыя:Універсітэты Фінляндыі Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы