Нізіны (, ) — раён і гістарычная мясцовасць у паўднёва-ўсходняй частцы Гданьска.

Агульная характарыстыка Назва мясцовасці паходзіць ад нярэдка забалочанага і даволі нізкага палажэння мясцовасці адносна ўзроўня мора і іншых раёнаў Гданьска (у першую чаргу Выжыны і інш.). У склад раёна ўваходзяць мясцовасці Арунія, Святы Войцех, Ліпцы, Альшынка, Руднікі, Сабяшэўскі востраў і інш.

У 1887-1939 гадах тэрмін "Гданьскія Нізіны" адносіўся да назвы прусскага павета () з сядзібай у Гданьску. Большая частка гістарычнай мясцовасці Нізіны ўваходзіла ў склад былога павета, а цяпер з'яўляецца часткай горада Гданьска.

Катэгорыя:Геаграфія Гданьска