Легіён «Свабода Расіі» (, ) — расійскі легіён Узброеных сіл Украіны, створаны ў сакавіку 2022 года для абароны Украіны ад расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе падчас расійска-ўкраінскай вайны. Сфарміраваны з ліку былых вайскоўцаў Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, а таксама іншых расіян, а часам і беларусаў, якія раней не ўваходзілі ў такія фарміраванні.

Легіён замест дзяржаўнага сіне-бела-чырвонага сцяга Расійскай Федэрацыі выкарыстоўвае на рукаўных нашыўках бела-сіне-белы сцяг.

Гісторыя Легіён «Свабода Расіі» сфарміраваны з роты (больш за 100 чалавек) арміі Расійскай Федэрацыі, якія добраахвотна перайшлі на ўкраінскі бок. Па словах камандзіра роты, 27 лютага з дапамогай супрацоўнікаў Службы бяспекі Украіны яны перайшлі на ўкраінскі бок, каб «абараніць украінцаў ад сапраўдных фашыстаў». Ваенных пуцінскай арміі, ён заклікаў уступаць у шэрагі легіёна «Свабода Расіі», каб разам выратаваць таксама ўласны народ і краіну «ад прыніжэння і разрухі».

Першыя добраахвотнікі легіёна «Свабода Расіі» пачалі індывідуальную папярэднюю падрыхтоўку ў канцы сакавіка 2022 года. У прыватнасці, асабовы склад легіёна пад кіраўніцтвам інструктараў з Узброеных сіл Украіны вывучыў асаблівасці працы шведска-брытанскай пераноснай супрацьтанкавай кіраванай ракеты малой далёкасці NLAW. Камандзіры падраздзяленняў «Свабода Расіі» азнаёміліся з аператыўнай абстаноўкай на франтах.

Гл. таксама Рускі добраахвотніцкі корпус Ірпінская дэкларацыя

Катэгорыя:Расійска-ўкраінская вайна Катэгорыя:Вайна на ўсходзе Украіны Катэгорыя:Узброеныя сілы Украіны Катэгорыя:З’явіліся ў 2022 годзе