Жам Гітэ (; ,  — ) — французскі жывапісец, прадстаўнік лірычнага абстракцыянізму.

Веды, атрыманыя ў выніку паглыбленага вывучэння прыроды, дазволілі яму свабодна ствараць у сваіх абстрактных пейзажах жывапісныя канфігурацыі, якія нагадваюць тэкстуру мінералаў; такой з’яўляецца карціна «Смала на халсце» (1973, прыватная калекцыя, Парыж). Адрынуўшы кубізм, жывапіс набідаў і сацыялістычны рэалізм, Гітэ прыйшоў да «абстрактнага натуралізму».