Грамадзянская вайна ў Алжыры («Чорнае дзесяцігоддзе», «Дзесяцігоддзе тэрору», «Гады свінцу», «Гады агню»Hamit Bozarslan, Cent mots pour dire la violence dans le monde musulman, Maisonneuve & Larose, 2005, p.141) — узброены канфлікт паміж урадам Алжыра і ісламісцкімі групоўкамі, які пачаўся ў 1991-м і доўжыўся па 2002 год.
Паводле розных ацэнак, ахвярамі канфлікту сталі ад 44 да 200 тысяч чалавек, у тым ліку больш за 70 журналістаў, забітых як урадавымі сіламі, так і ісламістаміEntre menace, censure et liberté: La presse privé algérienne se bat pour survivre , March 31, 1998. Канфлікт скончыўся перамогай урада, пасля таго, як спачатку Ісламскі фронт выратавання (ІФС) абвясціў аб спыненні вайны, а затым у 2002 годзе Узброеная ісламская група была пераможана ўрадавымі сіламі. Аб мінулай вайне доўгі час, да 24 лютага 2011 года, нагадваў фармальна захаваны ў краіне рэжым надзвычайнага становішча. Узброеныя сутыкненні, хоць і даволі нізкай інтэнсіўнасці, працягваюцца і па цяперашні час.
Пачатак Вайна пачалася ў снежні 1991 года, калі апазіцыйны «Ісламскі фронт выратавання» набраў велізарную папулярнасць сярод насельніцтва, і кіруючая партыя Фронт нацыянальнага вызвалення (ФНВ), баючыся паразы, адмяніла другі тур выбараў у Нацыянальную Асамблею. Улада ў краіне ўзялі ваенныя. Прэзідэнт Шадлі Бенджадзід 11 студзеня 1992 года быў зрушаны са сваёй пасады.
Пасля забароны ІФС і арышту тысяч яго членаў паўсталі ўзброеныя ісламісцкія фарміраванні, якія пачалі партызанскія дзеянні супраць урада і яго прыхільнікаў. Яны былі арганізаваны ў некалькі груповак, асноўнымі з якіх быў «Ісламскі ўзброены рух», што базаваўся ў гарах, і «Узброеная ісламская група», якая базавалася ў гарадах. Спачатку ісламісты атакавалі толькі армію і паліцыю, але неўзабаве пачаліся напады на мірнае насельніцтва.
У 1994 годзе на перамовах паміж урадам і лідарамі ў зняволенні ІФС быў дасягнуты істотны прагрэс, і тады Узброеная ісламская група абвясціла вайну ІФС і яго прыхільнікам. Ісламскі ўзброены рух, аб’яднаўшыся з больш дробнымі групоўкамі, утварыў лаяльную ІФС Ісламскую армію выратавання.
Развіццё Перамовы неўзабаве зайшлі ў тупік, і прэзідэнцкія выбары 1995 года (першыя выбары пасля перавароту 1992 года) выйграў кандыдат, падтрыманы арміяй, былы камандуючы сухапутнымі войскамі Ламін Зеруаль. Канфлікт паміж ІФС і Узброенай ісламскай групай узмацніўся. Апошняя пачала масавыя забойствы мірнага насельніцтва, выразаючы цэлыя вёскі ці гарадскія прадмесці. Некаторыя звесткі паказваюць на дачыненне да забойстваў урадавых сіл. Пік забойстваў прыйшоўся на 1997-ы, калі былі прызначаны парламенцкія выбары. На выбарах перамагла новаўтвораная партыя, Нацыянальны дэмакратычны кангрэс, за якім стаяла армія. ІФС, які атакаваў з абодвух бакоў, абвясціў аб аднабаковым спыненні агню з урадам, а Узброеная ісламская група рэзка губляла свой уплыў з-за ўнутраных канфліктаў, звязаных з тым, што многія яе члены не ўхвалялі тактыкі забойстваў грамадзянскага насельніцтва. У 1999 годзе адбыліся новыя прэзідэнцкія выбары, на якіх перамог Абдэль Азіз Бутэфліка, і быў прыняты закон, што гарантаваў амністыю большасці ўдзельнікаў узброеных груповак. Многія скарысталіся амністыяй, і гвалт істотна зменшыўся. Гэта стала фактычнай перамогай урада ў вайне. Рэшткі Узброенай ісламскай групы працягвалі аказваць супраціў яшчэ два гады і практычна зніклі да 2002 года.
Новы віток У 1998 годзе ад Узброенай ісламскай групы адкалолася групоўка пад назвай «Салафіцкая група пропаведзі і джыхаду». Яна першапачаткова базавалася на поўначы краіны і дыстанцыявалася ад забойстваў мірнага насельніцтва[Hugh Roberts, The Battlefield Algeria 1988—2002: studies in a broken polity, Verso: London 2003, p. 269: «Hassan Hattab’s GSPC which has condemned the GIA’s indiscriminate attacks on civilians and, since going it alone, has tended to revert to the classic MIA-AIS strategy of confining its attacks to guerrilla forces.». У кастрычніку 2003-га лідары групоўкі выказалі публічную падтрымку Аль-Каідзе. Яны адмовіліся ад амністыі і працягнулі ўзброены супраціў.
Актывізацыя У 2004 годзе пачалася актывізацыя баевікоў, якія арганізоўвалі напады на аўтакалоны, мінаванне дарог. Па паведамленнях алжырскіх уладаў, ужо да 12 лютага 2004 года ў тэрактах і боесутыкненнях з ісламістамі загінулі 22 супрацоўнікі праваахоўных структур, 37 баевікоў і 10 мірных жыхароўСемеро полицейских убиты и трое ранены в результате столкновения с исламистами в Алжире newsru.com. 22 сакавіка занепакоеныя нарастаннем напружанасці брытанцы прынялі рашэнне аб часовым закрыцці свайго пасольства ў АлжырыВеликобритания закрыла своё посольство в Алжире Lenta.ru. Бакі канфлікту рабілі ўсё больш жорсткія заявы ў дачыненні да адзін аднагоАмериканский спецназ будет искать талибов в Африке Lenta.ruАлжирские экстремисты объявили тотальную войну иностранцам. Lenta.ru.
20 чэрвеня паступіла паведамленне, што алжырскім вайскоўцам атрымалася знішчыць лідара Салафіцкай групы пропаведзі і джыхаду (алжырскага крыла АК) Набіў ас-Сахраўі і трох ягоных памочнікаўАлжирское крыло «Аль-Каиды» потеряло голову вслед за саудовским Lenta.ru. Новы кіраўнік экстрэмісцкай арганізацыі быў абраны 7 верасня — ім стаў Абу Мусаб Абд аль-ВадудаАлжирские террористы выбрали себе начальника Lenta.ru.
5 ліпеня лівійскім спецслужбам удалося выявіць базу экстрэмістаў, дзе адбывалася вярбоўка, навучанне і ўзбраенне добраахвотнікаўЛивийские спецслужбы обнаружили в Сахаре базу сторонников «Аль-Каиды» Lenta.ru, а 2 лістапада лідар Лівіі Муамар Кадафі выдаў алжырскім уладам Амары Сайфі (таксама вядомага як Абдэрэзак эль Пара), які лічыўся другой асобай Салафіцкай групы пропаведзі і джыхадуКаддафи выдал Алжиру одного из главных террористов Северной Африки Lenta.ru.
Канец У 2005 годзе Прэзідэнт Алжыра Абдэль Азіз Бутэфліка заявіў, што арганізацыі баевікоў былі разгромлены і парадак на тэрыторыі Алжыра адноўлены. Аднак неўзабаве ісламісты арганізавалі паказальную аперацыю застрашвання — 9 красавіка на дарозе, якая вядзе ў сталіцу, яны арганізавалі імправізаваны блок-пост, на якім спынялі аўтамабілі, выводзілі з іх людзей і расстрэльвалі іх. У выніку гэтага жорсткага акту тэрору было забіта 14 чалавекВ Алжире на подставном блок-посту расстреляли 14 человек Lenta.ru.
5 сакавіка 2006 года ў Алжыры была праведзена масавая амністыя ісламістаў, якія не ўчынілі цяжкіх злачынстваў — з турмаў было выпушчана 2629 чалавекМассовая амнистия в Алжире — на свободу выходят более 2600 бывших боевиков newsru.com. Аднак ісламісцкія групы Алжыра ўліліся ў склад міжнароднай тэрарыстычнай сеткі Аль-Каіда«Аль-Каида» официально объявила о союзе с алжирской повстанческой группировкой, которая воюет против Франции. У канцы года па Алжыры пракацілася новая хваля тэрарыстычных актаў. 30 кастрычніка каля двух паліцэйскіх участкаў былі падарваныя замінаваныя грузавікі, 2 чалавекі загінулі і яшчэ некалькі дзясяткаў былі параненыяВ Алжире взорваны два полицейских участка Lenta.ru, а 10 снежня быў падарваны аўтобус з замежнікамі, пры гэтым загінуў яго кіроўца, 9 пасажыраў былі параненыя. Адказнасць за гэтыя тэракты ўзялі на сябе алжырскія ісламістыАлжирские исламисты взяли на себя ответственность за подрыв автобуса Lenta.ru.
У 2008-м колькасць нападаў экстрэмістаў прыкметна знізілася, але яны сталі больш дзёрзкімі — калі раней тэрарысты абмяжоўваліся выбухамі самаробных бомбаў, то ў 2008 пачаліся адкрытыя напады на гарады і абстрэлы пасольстваў, паліцэйскіх участкаў.
2 студзеня 2008 года адбыўся чарговы тэракт у Алжыры — у горадзе Насірыя, правінцыя Бумердэс, тэрарыст-смяротнік заехаў на замініраванай машыне на тэрыторыю паліцэйскага ўчастка і прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне — загінула 3 паліцэйскіх, яшчэ 20 цяжка параненыяТеракт в Алжире: трое погибших, 20 тяжело раненых newsru.com. 7 лютага ў Алжыры быў здзейснены напад на групу жандараў, у выніку якога 8 жандараў было забіта, уся іх зброя і спецтэхніка былі захоплены баевікамі. У адказ алжырскія ўлады правялі ваенную аперацыю супраць ісламістаў з задзейнічаннем авіяцыі«Аль-Каида» взяла ответственность за убийство в Алжире восьми жандармов newsru.com. 8 чэрвеня ў выніку 2-х выбухаў у горадзе Лахдарыя на ўсходзе Алжыра загінула 12 чалавекВ результате теракта в Алжире погибли 12 человек Lenta.ru. 20 жніўня быў праведзены чарговы двайны тэракт у горадзе Буіра, у якім загінула 11 чалавек, а яшчэ 31 атрымаў раненніАлжир взрывают второй день подряд: в среду погибли 11 человек, 31 получил ранения newsru.com.
Гл. таксама Канфлікт у Магрыбе
Зноскі
Літаратура
Marco Impagliazzo; Mario Giro. Algeria in ostaggio. — Milano: Guerini e Associati, 1997. M. Al-Ahnaf; B. Botiveau; F. Fregosi. L'Algerie par ses islamistes. — Paris: Karthala, 1991. — ISBN 2-86537-318-5. Roger Kaplan, «The Libel of Moral Equivalence» The Atlantic Monthly Boston: August 1998. Vol. 282, Iss. 2; pg. 18, 6 pgs. Habib Souaidia. La sale guerre. — Paris: folio actuel, 2001. Kepel, Gilles. Jihad: The Trail of Political Islam. — Harvard University Press., 2002. Michael Willis. The Islamist Challenge in Algeria: A Political History. — New York: NYU Press, 1996. — ISBN 0-8147-9328-2. Luis Martinez (translated by Jonathan Derrick). The Algerian Civil War 1990–1998. — London: Hurst & Co., 1998. — ISBN 1-85065-517-0. William B. Quandt. Between Ballots and Bullets: Algeria's Transition from Authoritarianism. — Washington DC: Brookings Institution Press, 1998. — ISBN 0-8157-7301-3.
Спасылкі On the secret war in Algeria and French machinations Shadow Report on Algeria presented by the International Women’s Human Rights Law Clinic & Women Living Under Muslim Laws Islamism, Violence and Reform in Algeria: Turning the Page, ICG Middle East Report No. 29 Chronologie d’une tragédie cachée , a timeline Le mouvement islamiste algerien, Salima Mellah Катэгорыя:1990-я гады ў Алжыры Катэгорыя:2000-я гады ў Алжыры Катэгорыя:Войны XX стагоддзя Катэгорыя:Грамадзянская вайна ў Алжыры Катэгорыя:Войны Алжыра