Дварэ́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Дварэц.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 студзеня 1975 года скасаваны пасёлак ЛучынскіРашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 студзеня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 7 (1453).. 20 лютага 1975 года ў склад сельсавета з Забалацкага сельсавета перададзены вёска Аннаўка і пасёлак ЗацішшаРашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 лютага 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).. 26 мая 1983 года скасаваны пасёлкі Зацішша і Сухое БалотаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 мая 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 21 (1755).. 27 чэрвеня 2026 года скасаваны пасёлак Кручполле.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1441 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 93,8 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 0,7 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года — 1171 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі Інфармацыя пра Дварэцкі сельсавет на сайце Рагачоўскага райвыканкама

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе