Лучы́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Лучын.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 студзеня 1975 года скасаваны пасёлак Шлях СелянінаРашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 студзеня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 7 (1453).. У 1988 годзе ў склад горада Рагачова ўключана вёска ЗадруццеРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка і 28 красавіка 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 16 (1930).. 1 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Забалацкага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 287 Об изменении административно-территориального устройства Рогачевского района Гомельской области .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 808 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 96,2 % — беларусы, 3,1 % — рускія.
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 3 населеныя пункты: вёска Лучын і пасёлкі Альсагорка і Сверкаў.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Рагачоўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе