«Хібула» () — мастацкі фільм 2017 года рэжысёра . Сумесная вытворчасць Грузіі, Францыі, Германіі.

Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 24-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».

Сюжэт Кіраўнік новай незалежнай краіны скінуты ў выніку дзяржаўнага перавароту. Ён вымушаны бегчы ў горы, дзе па чутках хаваюцца лаяльныя яму групы войскаў. З іх дапамогай ён марыць вярнуцца з выгнання і аднавіць ўладу. Ідучы за праваднікамі, ён робіць доўгі знясільваючы пераход, на працягу якога пачуццё ўпэўненасці саступае месца сумненням, а надзея суседнічае з адчаем. Нарэшце герой дасягае вёскі Хібула, у якой вырашыцца яго лёс.

Акцёрскі склад Хасэйн Махджуб Кішвард Манвелішвілі Нодар Дзідзігуры Зураб Антэлава

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 2 намінацыямі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-драмы 2017 года Катэгорыя:Фільмы Грузіі 2017 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 2017 года Катэгорыя:Фільмы Германіі 2017 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Грузіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Германіі Катэгорыя:Фільмы на грузінскай мове Катэгорыя:Фільмы Георгія Авашвілі