Прамысловы індэкс Доу Джонса (, скар. DJIA; NYSE: DJI) — найстарэйшы з існуючых амерыканскіх фондавых індэксаў. Быў створаны рэдактарам газеты Wall Street Journal Чарльзам Доу ў 1884 годзе для адсочвання развіцця прамысловага складальніка амерыканскіх фондавых рынкаў. Ніводнае з першапачатковых прамысловых прадпрыемстваў не засталося ў індэксе.

Хоць DJIA з’яўляецца адным з найстарэйшых і найбольш папулярных індэксаў акцый, шматлікія прафесіяналы лічаць, што Dow Jones неадэкватна адлюстроўвае агульны фондавы рынак ЗША у параўнанні з шырэйшымі рыначнымі індэксамі, такімі як S&P 500 або індэкс Russell 2000.

Самы вялікі абвал індэкса адбыўся ў «чорны панядзелак» 1987 года, калі Доу Джонс страціў 22,6 %.

Разлік і крытэрыі адбору

Індэкс ахоплівае 30 найбуйнейшых кампаній ЗША. Вызначэнне «прамысловы» — не больш чым даніна гісторыі: цяпер многія з гэтых кампаній не належаць да гэтай галіны.

Першапачаткова індэкс разлічваўся як сярэдняе арыфметычнае цэн на акцыі ахопленых кампаній. Цяпер для разліку суму цэн усіх 30 акцый дзеляць на каэфіцыент Доу Джонса. З 4 лістапада 2021 года каэфіцыент Доў-Джонса складае 0,15172752595384. Каэфіцыент змяняецца кожны раз, калі кампанія-заснавальнік падвяргаецца драбненню акцый, так што драбненне акцый не ўплывае на значэнне індэкса.

Спіс кампаній

Станам на 26 лютага 2024 года індэкс складаўся з наступных кампаній:

+ Кампаніі індэкса Доу-Джонса Кампанія Біржа Індустрыя Дата дадавання ў індэкс Вага ў індэксе 3M NYSE Кангламерат 1976-08-09 1.54 % American Express NYSE Фінансавыя паслугі 1982-08-30 3.64 % Amgen NASDAQ Біяфармацэўтыка 2020-08-31 4.80 % Amazon NASDAQ Рознічны гандаль 2024-02-26 2.93 % Apple NASDAQ Інфармацыйныя тэхналогіі 2015-03-19 3.04 % Boeing NYSE Касмічная індустрыя і індустрыя ўзбраенняў 1987-03-12 3.36 % Caterpillar NYSE Машынабудаванне і горная прамысловасць 1991-05-06 5.45 % Chevron NYSE Нафтавая прамысловасць 2008-02-19 2.59 % Cisco NASDAQ Інфармацыйныя тэхналогіі 2009-06-08 0.81 % Coca-Cola NYSE Вытворчасць напояў 1987-03-12 1.02 % Disney NYSE Тэлерадыётрансляцыя і забавы 1991-05-06 1.81 % Dow NYSE Хімічная прамысловасць 1991-05-06 0.94 % Goldman Sachs NYSE Фінансавыя паслугі 2013-09-23 6.54 % Home Depot NYSE Будаўнічыя тавары 1999-11-01 6.23 % Honeywell NASDAQ Кангламерат 2020-08-31 3.34 % IBM NYSE Інфармацыйныя тэхналогіі 1979-06-29 3.09 % Intel NASDAQ Паўправадніковая прамысловасць 1999-11-01 0.72 % Johnson & Johnson NYSE Фармацэўтыка 1997-03-17 2.70 % JPMorgan Chase NYSE Фінансавыя паслугі 1991-05-06 3.07 % McDonald's NYSE Харчовая прамысловасць 1985-10-30 4.98 % Merck NYSE Фармацэўтыка 1979-06-29 2.16 % Microsoft NASDAQ Інфармацыйныя тэхналогіі 1999-11-01 6.83 % Nike NYSE Швейная прамысловасць 2013-09-23 1.75 % Procter & Gamble NYSE Тавары шырокага спажывання 1932-05-26 2.69 % Salesforce NYSE Інфармацыйныя тэхналогіі 2020-08-31 5.04 % Travelers NYSE Страхаванне 2009-06-08 3.69 % UnitedHealth Group NYSE Медыцынскае страхаванне 2012-09-24 8.81 % Verizon NYSE Тэлекамунікацыі 2004-04-08 0.67 % Visa NYSE Фінансавыя паслугі 2013-09-23 4.76 % Walmart NYSE Рознічны гандаль 1997-03-17 1.00 %

Метады інвеставання

Інвеставанне ў індэкс Доу-Джонса магчыма праз індэксныя фонды, а таксама праз вытворныя інструменты, такія як апцыйныя і ф’ючарсныя кантракты.

Чыкагская біржа апцыонаў выпускае апцыйныя кантракты на Dow праз каранёвы сімвал DJX.

ETF, які паўтарае паказчыкі індэкса, выпускаецца State Street Corporation.

Крыніцы

Катэгорыя:Фондавыя індэксы ЗША