Сяргей Сазончык (нар. ) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».

Клубная кар’ера Выступаў за юнацкія каманды клуба «Мінск», з 2017 года пачаў прыцягвацца да дубля, у другой палове 2018 года замацаваўся ў рэзервовым складзе мінчан. У кастрычніку і лістападзе 2018 года выступаў за «Мінск» таксама ў Юніёрскай лізе УЕФА.

У 2019 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды сталічнага клуба. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 21 ліпеня 2019 года ў матчы супраць «Віцебска» (1:1), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У далейшым стаў рэгулярна гуляць за асноўную каманду, звычайна выхадзіў на поле ў стартавым складзе. У сезоне 2021 стаў часцей выхадзіць на замену.

У лютым 2022 года па выніках пасяджэння Камітэт па статусу і пераходам футбалістаў прызнаў Сазончыка свабодным агентам і пацвердзіў страту «Мінскам» правоў на атрыманне кампенсацыі за падрыхтоўку футбаліста, пасля чаго футбаліст падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ. Не замацаваўся ў складзе каманды, часцей выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных.

У лютым 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў БАТЭ і хутка стаў іграком мазырскай «Славіі». У лістападзе 2023 года падоўжыў кантракт з мазырскім клубам.

Міжнародная кар’ера 26 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Арменіі (2:1).

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2022 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2022

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 дубль Мінск 1 0 2018 дубль Мінск 13 1 2019 Д1 Мінск 12 0 2020 Д1 Мінск 13 0 2021 Д1 Мінск 17 0 2022 Д1 БАТЭ 14 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр