Ніна Мікалаеўна Хмялёва (, Ленінград — ) — украінскі і беларускі вучоны ў вобласці гідраэкалогіі і заалогіі, акадэмік Пятроўскай Акадэміі навук у Санкт-Пецярбургу. Доктар біялагічных навук, прафесар.
Біяграфічныя звесткі Нарадзілася ў сям’і ваеннаслужачага. Скончыла біёлага-глебавы факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955), аспірантуру Заалагічнага інстытута АН СССР (1958). Вывучала прымяненне радеактыўных ізатопаў у гідрабіялагічных даследаваннях. У 1962 годзе перайшла ў Інстытут біялогіі паўднёвых мораў АН УССР (Севастопаль), дзе прапрацавала амаль 10 гадоў. Тут ёю пачаты шырокія даследаванні па экалогіі, экалагічнай фізіялогіі і біёніцы марскіх беспазваночных. З 1971 года пераведзена на работу ў Інстытут заалогіі АН БССР. Арганізавала даследаванні па гідраэкалогіі, вывучэнне экалагічнай біяэнергеткі водных арганізмаў. Займалася акліматызацыяй прэснаводных крэветак у Беларусі.
Прэміі і ўзнагароды Лаурэат прэміі НАН Беларусі (1995)
Літаратура
Спасылкі Татьяна Михаевич Профессор Нина Николаевна Хмелева 1932—2012
Катэгорыя:Заолагі Беларусі Катэгорыя:Заолагі Украіны Катэгорыя:Дактары біялагічных навук Катэгорыя:Заолагі СССР