Уладзіслаў Ложкін (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Уфа».

Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у магілёўскім «Дняпры», пазней далучыўся да школы мінскага «Дынама». З пачатку 2019 года пачаў выступаць за дубль клуба. 26 чэрвеня 2019 года ўпершыню з’явіўся на полі ў складзе асноўнай каманды «Дынама», выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніта» (2:0). Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 5 ліпеня 2019 года ў матчы супраць барысаўскага БАТЭ (1:2), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў гуляць за дубль, часам прыцягваючыся да асноўнай каманды.

У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы». У першым жа матчы за новую каманду, 10 ліпеня супраць «Іслачы», аформіў дубль, чым дапамог «Смалявічам» здабыць перамогу з лікам 3:1. У далейшым стаў асноўным нападнікам каманды, хоць і не выратаваў яе ад вылету з Вышэйшай лігі. У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смалявічы».

У пачатку 2021 года трэніраваўся разам з асноўнай камандай «Дынама», у выніку пачаў у яе складзе сезон 2021. Рэгулярна з’яўляўся ў аснове, у 2021 годзе пераважна выхадзіў у стартавым складзе, а ў 2022 годзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. Па заканчэнні сезона 2022 скончыўся кантракт з дынамаўцамі.

У лютым 2023 года стаў трэніравацца з «Туранам» з другога дывізіёна Казахстана і ў сакавіку трапіў у заяўку каманды на сезон. Па выніках сезона з 20 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды і дапамог ёй выйсці ў Прэм’ер-лігу.

У лютым 2024 года трэніраваўся з салігорскім «Шахцёрам», а ў сакавіку падпісаў кантракт з мазырскай «Славіяй». У ліпені 2024 года пакінуў мазырскі клуб і неўзабаве далучыўся да «Уфы».

Міжнародная кар’ера У студзені 2019 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі прымаў удзел у Кубку Развіцця ў Мінску. У сакавіку 2019 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2019 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

4 верасня 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў (0:7) і быў заменены ў першым тайме.

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2019 Д1 Дынама 1 0 2020 (1) Д1 Дынама 2 0 2020 (2) Д1 Смалявічы 10 3 2021 Д1 Дынама 26 4 2022 Д1 Дынама 25 6 2023 Д2 Туран 26 20 2024 (1) Д1 Славія 14 3

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Туран Туркестан Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Уфа