Кірыл Палхоўскі (нар. ) — беларускі футбаліст, нападнік пінскай «Хвалі».

Клубная кар’ера Выхаванец пінскай СДЮШАР-3, на юнацкім узроўні выступаў за салігорскі «Шахцёр», а ў сакавіку 2018 года далучыўся да акадэміі брэсцкага «Дынама». З пачатку 2019 года стаў выступаць за дубль клуба, а неўзабаве пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 29 чэрвеня 2019 года ў матчы супраць «Іслачы» (5:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.

Сезон 2020 пачынаў у дублі дынамаўцаў, а ў красавіку далучыўся да клуба «Дынама-Брэст-1960» з Другой лігі. Пакінуў каманду ў канцы 2020 года з-за службы ў арміі. У пачатку 2022 года зноў далучыўся да клуба, які на гэты час ужо змяніў назву на «Маларыта». Гуляў за каманду да чэрвеня 2022 года, калі яна знялася з Другой лігі.

У ліпені 2022 года стаў іграком пінскай «Хвалі», дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2023 года падоўжыў кантракт з клубам да канца 2024 года.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2019

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2019 Д1 Дынама 2 0 2020 (пач.) дубль Дынама 2 0 2020 Д3 Дынама-Брэст-1960 21 5 2022 (1) Д3 Маларыта 3 5 2022 (2) Д2 Хваля 10 0 2023 Д2 Хваля 30 2

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Маларыта Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск