Барыса́н () — горны хрыбет у Інданезіі, на паўднёвым захадзе вострава Суматра.
Даўжыня хрыбта Барысан каля 650 км. Вышыні да 3805 м (вулкан Керынчы). Складзены пераважна сланцамі, кварцытамі, вапнякамі, гранітамі і пародамі вулканічнага паходжання. Шэраг патухлых і актыўных вулканаў (Керынчы, Таланг, Каба, Марапі і інш.). Схілы моцна парэзаныя рэкамі. На схілах вечназялёныя вільготныя трапічныя лясы.
На хрыбце знаходзяцца вытокі рэк Індэрагіры, Мусі, Хары і інш.
Літаратура — С. 327.
Катэгорыя:Горныя хрыбты Азіі Катэгорыя:Горы Інданезіі Катэгорыя:Суматра