Анілін, амінабензол, феніламін — арганічнае рэчыва, найпрасцейшы араматычны амін, CHNH. Упершыню атрыманы ў 1826 годзе.

Уласцівасці Бясколерная алеепадобная вадкасць. Пры захоўванні жаўцее, затым бурэе ў выніку акіслення кіслародам паветра. Малекулярная маса 93,13Анилин // Справочник по веществам на ХиМиК.ру а.а.м. Тэмпература плаўлення −5,89 °C. Тэмпература кіпення 184,4 °C. Шчыльнасць 1,02173 г/см³ пры тэмпературы 20 °C. Слаба раствараецца ў вадзе. Раствараецца у ліграіне. З большасцю вуглевадародаў утварае азеатропныя сумесі. Лёгка акісляецца.

Атрыманне У прамысловых умовах анілін атрымліваюць аднаўленнем нітрабензолу малекулярным вадародам у прысутнасці плаціны (рэакцыя Зініна).

Выкарыстанне Анілін выкарыстоўваецца ў вытоворчасці анілінавых фарбавальнікаў, выбуховых рэчываў, анілінафармальдэгідных смол, лекавых прэпаратаў, у якасці паскаральніка вулканізацыі каўчуку.

Шкоднае ўздзеянне Анілін атрутны. Уздзейнічае на цэнтральную нервовую сістэму, выклікае кіслороднае галаданне.

Літаратура Анілін // Анилин //

Спасылкі Анилин // Інфармацыя на сайце ХиМиК.ру Анилин // Справочник по веществам на ХиМиК.ру Aniline (and homologs) // The National Institute for Occupational Safety and Health (NIOSH)

Катэгорыя:Араматычныя аміны Катэгорыя:Злучэнні азоту Катэгорыя:Прадукцыя асноўнага арганічнага сінтэзу Катэгорыя:З’явіліся ў 1826 годзе