Партыя працоўных () — адна з найбуйнейшых партый Бразіліі.

Гісторыя Заснавана ў 1980 годзе ў выніку моцных акцый пратэсту працоўнага класа найбуйнейшых прамысловых цэнтраў краіны. У так званае «чырвонае крыло» партыі ўвайшлі амаль усе дзеючыя ў 1960-70 гады ультралевыя арганізацыі, прадстаўнікі інтэлектуальнай эліты, перш за ўсё ўніверсітэцкай прафесуры.

Агульныя звесткі Моцна ўплывалі на фармаванне ідэалогіі ПП ідэі марксізма-ленінізма, трацкізма, тэалогія вызвалення, трэцясвятовы нацыяналізм і г.д. Выступаючы за дэмакратычны сацыялізм, партыя адхіляе як бюракратычны сацыялізм, існаваўшы ва Усходняй Еўропе, так і сацыял-дэмакратыю заходняга ўзору.

Колькасць членаў партыі — больш за 500 тыс. чалавек. Партыя кантралюе Адзіны Прафцэнтр Працоўных, які налічвае 18 мільёнаў членаў.

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Палітычныя партыі Бразіліі Катэгорыя:Сацыялістычныя партыі Катэгорыя:Левацэнтрысцкія партыі