Зару́бскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Зарубы.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Слатаўшчынскі сельсавет у складзе Ляднянскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Слатаўшчына. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет у Ляднянскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Дубровенскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Зарубы. 16 верасня 1957 года ў склад Баброўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Барсукі, Бяскі, Гуракі і Пецькі)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Расткоўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Казьяны, Калінаўка, Лаўкі, Ліцвінава, Міхалінава, Расткова і Русаны), сельсавет перайменаваны ў ЗарубскіРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна. 17 ліпеня 1964 года ў склад сельсавета з Валяўкоўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Гарэлькі, Калатоўкі і Трыбаны)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Дубровенскага раёна. 9 ліпеня 1965 года ў склад сельсавета з Валяўкоўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Жалезкава, Іскозы, Мамонькі і Мікіціна)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Зарубскага сельсавета 26 населеных пунктаў.

8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Баеўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Асташкавічы, Баева, Ірвяніца, Казлы, Лапыроўшчына, Панізоўе і Рудашкова), са складу сельсавета ў склад Валяўкоўскага сельсавета перададзены 7 сельскіх населеных пунктаў у межах камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства імя Чарняхоўскага (Гарэлькі, Казьяны, Калінаўка, Лаўкі, Міхалінава, Расткова і Русаны)Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области . 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кляноўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: аграгарадкі Ляхаўка і Чырына, вёскі Быстрыёўка, Гладкія, Жарнеўка, Кляны, Кулакоўшчына, Пячонкі, Хаетчына і Цыбульскія)Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (19 населеных пунктаў) — 841 чалавек, з іх 93,0 % — беларусы, 5,8 % — рускія, 0,5 % — украінцы, 0,5 % — азербайджанцы; паводле перапісу 2019 года (29 населеных пунктаў) — 1063 чалавекі.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ляднянскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Аршанскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе