Іван Мікалаевіч Анціпін (1914, в. Какуй, Усць-Куцкая воласць, Кірэнскі павет, , Расійская імперыяцяпер , Расія — 6 кастрычніка 1943, бераг Дняпра, Гомельская вобласць, Беларуская ССР) — малодшы сяржант, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).

Падчас вайны ў пасады камандзіра сапёрнага аддзялення 483-га асобнага сапёрнага батальёна (356-я стралковая дывізія, 61-я армія, Цэнтральны фронт) малодшы сяржант І. М. Анціпін асабліва вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра.

Біяграфія Іван Мікалаевіч Анціпін нарадзіўся ў 1914 годзе ў вёсцы Какуй Усць-Куцкай воласці Кірэнскага павета Іркуцкай губерні (Усць-Кутский раён Іркуцкай вобласці, цяпер вёска не існуе) у сялянскай сям’і. Па нацыянальнасці рускі.

У 1921 годзе паступіў у Падымахінскую пачатковую школу, а затым вучыўся ў сельскай школе Таюры і школе ў вёсцы Маркава. У 1928 годзе ўступіў у камсамол, потым навучаўся ў Усць-Куцкай і Кірэнскай школе. Пасля заканчэння школы пераехаў у Іркуцк, дзе вучыўся ў школе Фабрычна-заводскага навучання.

Пасля заканчэння навучання працаваў інструктарам абласнога стралковага клуба «Асавіяхіма». У 1940 годзе вярнуўся ў Усць-Кут, дзе займаў пасаду загадчыка аддзела Усць-Куцкага райвыканкама.

23 лютага 1942 года быў прызваны на ваенную службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію Усць-Куцкім райваенкаматам.

У лістападзе 1942 годзе быў адпраўлены на фронт у дзеючую армію. На пасадзе камандзіра сапёрнага аддзялення 483-га асобнага сапёрнага батальёна (356-я стралковая дывізія, 61-я армія, Цэнтральны фронт) удзельнічаў у баях на Заходнім, Бранскім, Арлоўскім і Цэнтральным франтах. Таксама прыняў удзел у баях пад Арлом і пад Курскам. Падчас Арлоўскай аперацыі Іван Мікалаевіч са сваімі байцамі зняў і абясшкодзіў 400 мін і «сюрпрызаў».

26 верасня 1943 года Анціпін са сваім аддзяленнем выйшаў на левы бераг Дняпра у раёне населенага пункта Любеч (Рыпкінскі раён, Чарнігаўскай вобласці Украіны) і прыступілі да пошукаў лодкі і вырабе плоцікаў, а таксама разведалі месца для пераправы. У ноч на 27 верасня 1943 года пад моцным варожым кулямётным і мінамётным агнём забяспечваў фарсіраванне ракі батальёнам.

6 кастрычніка 1943 года Іван Мікалаевіч Анціпін загінуў падчас баёў на Дняпроўскім плацдарме. Першапачаткова быў пахаваны ў вёсцы Людзвіноў (цяпер Брагінскі раён, Гомельскай вобласці Беларусі, цяпер вёска не існуе), але пасля перапахаваны ў вёсцы Курыцічы (цяпер Петрыкаўскі раён, Гомельскай вобласці Беларусі).

Узнагароды і памяць За свой подзвіг малодшы сяржант Іван Мікалаевіч Анціпін 15 студзеня 1944 года быў пасмяротна ўзнагароджаны званнем Герой Савецкага Саюза з уручэннем медаля «Залатая Зорка» і ордэна Леніна.

Яго імем быў названы стралковы клуб ДТСААФ у Іркуцку, а таксама яго імя значыцца пад нумарам 15 у спісе "Герояў Савецкага Саюза — вызваліцеляў Брагіншчыны на дошцы гонару на будынку музея ў гарадскім пасёлку Брагін (Брагінскі раён, Гомельскай вобласці Беларусі).

Літаратура Андреев, С. А. Совершённое ими бессмертно. — Книга 2. — М.: Высшая школа, 1986. — С. 159. — 509 с.

Спасылкі Іван Мікалаевіч Анціпін на сайце «Героі краіны»

Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Петрыкаўскім раёне Катэгорыя:Сапёры Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Курскай бітвы Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Нарадзіліся ў Іркуцкай вобласці