Таццяна Сяргееўна Процька (, ) — беларускі фізік, праваабаронца. Кандыдат філасофскіх навук (1983).

Біяграфічныя звесткі Скончыла фізічны факультэт БДУ і аспірантуру Інстытута філасофіі і права НАН Беларусі. Тэма кандыдацкай дысертацыі — «Змена структуры фізічных ведаў у працэсе іх развіцця»spring96.org. Больш за 20 год працавала старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Аўтар больш за 50 навуковых прац па гісторыі і метадалогіі фізікі, гісторыі Беларусі, артыкулаў па правах чалавека. Старшыня БХК з 1995 (з моманту заснавання арганізацыі) да 2008 года.

Узнагароджаная медалём Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра.

Выбраная бібліяграфія Эксперыментатар з Беластоцкай гімназіі: Кароль Чаховіч. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. Даследчык таямніцаў святла: Аляксандр Садоўскі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. Пакутнік за веру і бацькаўшчыну: Мітрапаліт Мельхісэдэк. — Мн.: Тэхналогія, 1996. Вынішчэнне сялянства: вёска Усходняй Беларусі пад цяжарам бальшавіцкіх рэпрэсій 30-х гадоў. — Мн.: БГАКЦ, 1998. Правы чалавека: Дапам. для настаўнікаў / С.С.Бубен, Т.С.Процька. — Мн.: Тэхналогія, 2001. — 366 с. Становление советской тоталитарной системы в Беларуси. — Мн.: Тесей, 2002. — 686 с.

Спасылкі Праз фізіку і філасофію — да абароны правоў чалавека — spring96.org

Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Папулярызатары навукі Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Праваабаронцы Беларусі