Дзі́кае — возера ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Волма (прыток Свіслачы), за 1,3Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2. км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Чэрвень.
Плошча паверхні возера 0,16 км². Даўжыня 0,53 км, найбольшая шырыня 0,42 км, даўжыня берагавой лініі 1,36 км. Найбольшая глыбіня 20 м, сярэдняя — 8,4 м. Аб’ём вады ў возеры 1,34 млн м³. Катлавіна возера круглаватай формы. Берагі забалочаныя. Пратокай злучаецца з сеткай меліярацыйных каналаў і ракой Чэрвенка.
У возеры водзяцца карась, лінь, плотка, акунь, шчупак і іншыя віды рыб.
Літаратура — 179.
Ліст карты N-35-81. Выданне 1981 г.
Спасылкі Морфометрические параметры озёр Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2.
Катэгорыя:Азёры Чэрвеньскага раёна Катэгорыя:Басейн Свіслачы (прыток Бярэзіны)